распрада́дзены

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. распрада́дзены распрада́дзеная распрада́дзенае распрада́дзеныя
Р. распрада́дзенага распрада́дзенай
распрада́дзенае
распрада́дзенага распрада́дзеных
Д. распрада́дзенаму распрада́дзенай распрада́дзенаму распрада́дзеным
В. распрада́дзены (неадуш.)
распрада́дзенага (адуш.)
распрада́дзеную распрада́дзенае распрада́дзеныя (неадуш.)
распрада́дзеных (адуш.)
Т. распрада́дзеным распрада́дзенай
распрада́дзенаю
распрада́дзеным распрада́дзенымі
М. распрада́дзеным распрада́дзенай распрада́дзеным распрада́дзеных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

распрада́дзены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. распрада́дзены распрада́дзеная распрада́дзенае распрада́дзеныя
Р. распрада́дзенага распрада́дзенай
распрада́дзенае
распрада́дзенага распрада́дзеных
Д. распрада́дзенаму распрада́дзенай распрада́дзенаму распрада́дзеным
В. распрада́дзены (неадуш.)
распрада́дзенага (адуш.)
распрада́дзеную распрада́дзенае распрада́дзеныя (неадуш.)
распрада́дзеных (адуш.)
Т. распрада́дзеным распрада́дзенай
распрада́дзенаю
распрада́дзеным распрада́дзенымі
М. распрада́дзеным распрада́дзенай распрада́дзеным распрада́дзеных

Кароткая форма: распрада́дзена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

распрада́дзены, см. распрада́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распрада́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад распрадаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расторго́ванный распрада́дзены, растаргава́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распро́данный распрада́дзены, мног. параспрадава́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wyprzedany

распрададзены

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

out of print

распрада́дзены

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

sell-out [ˈselaʊt] n.

1. канцэ́рт, спекта́кль і да т.п., на які́ распрададзены ўсе біле́ты

2. здра́да

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВІ́ТГЕНШТЭЙНЫ, Сайн-Вітгенштэйны (Sain-Wittgenstein),

старажытны род імперскіх графаў у Германіі. Меў шмат адгалінаванняў. У 1761 у час Сямігадовай вайны 1756—63 Хрысціян Людвіг Казімір Вітгенштэйн з людвігсбург-карлсбургскай галіны роду трапіў у палон і перайшоў на службу Расіі. З яго нашчадкаў найб. вядомы П.​Х.​Вітгенштэйн — военачальнік у час вайны 1812. Яго сын князь Людвіг Леан (Леў Пятровіч; 1799—1866) у 1828 ажаніўся са Стафаніяй Радзівіл (1809—32), дачкой Дамініка і адзінай законнай наследніцай згаслай нясвіжскай галіны Радзівілаў. З гэтым шлюбам да Вітгенштэйна перайшла значная частка вялізных радзівілаўскіх маёнткаў: б. Слуцкае і Капыльскае княствы, мяст. Глыбокае, Мір, Карэлічы, Смалявічы і інш. (каля 1,2—1,3 млн. дзесяцін зямлі, 40—120 тыс. душ). Людвіг Леан пакінуў сына Пятра, які ў 1887 памёр без нашчадкаў, і дачку Марыю, што выйшла замуж за герм. князя Хлодвіга Карла Віктара Гогенлоэ (1819—1901), будучага імперскага канцлера Германіі. Апошняму перайшлі бел. ўладанні Вітгенштэйна, якія потым былі распрададзены. Прадстаўнікі роду працягвалі служыць Рас. імперыі да 1917.

т. 4, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)