РАСПО́РНАЯ СІСТЭ́МА ў будаўнічай механіцы,

сістэма (канструкцыя), у якой пад дзеяннем верт. нагрузкі ўзнікаюць верт. і гарыз. рэакцыі апор (распор). Да Р.с. адносяцца аркі (без зацяжак), вісячыя сістэмы, рамныя канструкцыі (гл. Рама ў будаўніцтве), некаторыя прасторавыя сістэмы (напр., скляпенні, купалы) і інш. У такіх сістэмах робяць моцны і трывалы падмурак і ўмацоўваюць контрфорсамі.

т. 13, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

распо́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да распору, прызначаны для яго. Распорная бэлька. Распорная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распо́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. распо́рны распо́рная распо́рнае распо́рныя
Р. распо́рнага распо́рнай
распо́рнае
распо́рнага распо́рных
Д. распо́рнаму распо́рнай распо́рнаму распо́рным
В. распо́рны (неадуш.)
распо́рнага (адуш.)
распо́рную распо́рнае распо́рныя (неадуш.)
распо́рных (адуш.)
Т. распо́рным распо́рнай
распо́рнаю
распо́рным распо́рнымі
М. распо́рным распо́рнай распо́рным распо́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ро́спаркі, ро́споркы — частка кроснаў (Сл. Брэс.), ро́спыркі, роспіркі, распо́ры ’гарызантальныя папярочныя планкі, што змацоўваюць раму ткацкага станка’, ’пругі пры тканні’ (Уладз.). Да распіра́ць (гл.). Аналагічна рус. распорка, польск. rozporka, rozpora, rozpornica, чэш. rozpora, rozpěra, rozporek ’перакладзіна’, ’распорка’, ’распорная бэлька’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)