расплы́ўчаты, -ая, -ае.

1. Які не мае выразна акрэсленых абрысаў.

Расплыўчатыя абрысы гор.

2. перан. Невыразны, няпэўны, няясны.

Р. адказ вучня.

|| наз. расплы́ўчатасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расплы́ўчаты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. расплы́ўчаты расплы́ўчатая расплы́ўчатае расплы́ўчатыя
Р. расплы́ўчатага расплы́ўчатай
расплы́ўчатае
расплы́ўчатага расплы́ўчатых
Д. расплы́ўчатаму расплы́ўчатай расплы́ўчатаму расплы́ўчатым
В. расплы́ўчаты (неадуш.)
расплы́ўчатага (адуш.)
расплы́ўчатую расплы́ўчатае расплы́ўчатыя (неадуш.)
расплы́ўчатых (адуш.)
Т. расплы́ўчатым расплы́ўчатай
расплы́ўчатаю
расплы́ўчатым расплы́ўчатымі
М. расплы́ўчатым расплы́ўчатай расплы́ўчатым расплы́ўчатых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расплы́ўчаты расплы́вчатый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расплы́ўчаты, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае выразных абрысаў, ліній, форм. [Васіль і Вольга] вярталіся ў вёску вузкай палявой сцежкаю, па якой слаўся адбітак рубчастай веласіпеднай гумы: невыразны, расплыўчаты на пяску і.. акрэслены ў нізіне, дзе глеба была чорная і вільготная. Савіцкі.

2. перан. Недастаткова выразны, няпэўны, няясны. Расплыўчатае выказванне. Расплыўчатыя думкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расплы́вісты, см. расплы́ўчаты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

indistinct [ˌɪndɪˈstɪŋkt] adj. невыра́зны, няя́сны; расплы́вісты, расплы́ўчаты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дыфу́зны, ‑ая, ‑ае.

Атрыманы шляхам дыфузіі; змешаны. Дыфузнае рэчыва. // перан. Рассеяны, расплыўчаты. Дыфузная туманнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

diffuse​1 [dɪˈfju:s] adj.

1. рассе́яны (пра святло)

2. расплы́ўчаты, расплы́вісты (пра адказ, прамову і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

тума́нны, -ая, -ае.

1. гл. туман.

2. Ахутаны, засланы туманам.

Т. бераг ракі.

Туманная раніца.

3. Расплыўчаты, няясны; бачны як цераз туман.

Вырысоўваліся туманныя сілуэты будынкаў.

4. перан. Які мае няясны сэнс; незразумелы.

Туманныя разважанні.

5. перан. Невыразны, цьмяны.

Туманныя вочы.

Т. позірк.

|| наз. тума́ннасць, -і, ж. (да 3—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́зкі, -ая, -ае.

1. Які праяўляецца з вялікай сілай, вастрынёй.

Р. вецер.

Рэзкія болі.

2. Раптоўны і вельмі значны.

Рэзкае павышэнне паспяховасці навучэнцаў.

Рэзкае пахаладанне.

3. Занадта моцны.

Р. крык.

Р. пах.

Рэзкае святло.

4. Пазбаўлены мяккасці, плаўнасці, парывісты.

Рэзкія рухі.

5. Які вызначаецца выразнымі абрысамі, не расплыўчаты.

Рэзкія лініі.

Рэзкія рысы твару.

6. Прамы і жорсткі, востры.

Рэзкая крытыка.

Рэзкія словы.

Р. соус.

|| наз. рэ́зкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)