расплы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расплыву́ся расплывё́мся
2-я ас. расплыве́шся расплывяце́ся
3-я ас. расплыве́цца расплыву́цца
Прошлы час
м. расплы́ўся расплылі́ся
ж. расплыла́ся
н. расплыло́ся
Загадны лад
2-я ас. расплыві́ся расплыві́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час расплы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расплы́цца сов., см. расплы́сціся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расплы́цца,

гл. расплысціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расплы́сціся і расплы́цца, -плыву́ся, -плыве́шся, -плыве́цца; -плывёмся, -плывяце́ся, -плыву́цца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паплысці ў розныя бакі.

Гусі расплыліся па возеры.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разысціся пад уздзеяннем вільгаці, вады.

Літары расплыліся, нічога нельга разабраць.

3. перан. Страціць выразнасць ліній, абрысаў.

У цемрадзі расплыліся абрысы гор.

4. перан. Распаўнець, страціць стройнасць фігуры (разм.).

Р. на старасці гадоў.

5. З’явіцца на твары (пра ўсмешку).

На твары расплылася лагодная ўсмешка.

|| незак. расплыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расплы́сціся і расплы́цца, ‑плывуся, ‑плывешся, ‑плывецца; ‑плывёмся, ‑плывяцеся; пр. расплыўся, ‑плылася, ‑лося; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Паплысці ў розныя бакі. Чуліся воклічы і рогат, усплёскі вады. Потым пацішэла. Падлеткі расплыліся па адным. М. Ткачоў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расцячыся, разліцца па паверхні чаго‑н. Прыпяць расплылася тут шырока і, мусіць, ніколі не ўваходзіць у свае берагі. Сачанка. // Разысціся, плывучы (пра хмары, дым і пад.). Над палямі мрок прарваўся, Па нізах расплыўся. Колас. З белых комінаў хат гаманлівых Завіхрыўся дымок кучаравы І расплыўся ў блакітным бяздонні. Журба.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Убіраючыся ў што‑н., утварыць рагі, падцёкі, плямы. Фарба расплылася. □ — Без каніфолі.. самы акуратны вучань не зможа напісаць і радка, каб не зрабіць кляксу, бо яго чарніла расплывецца на паперы. А каб яно не расплывалася, паперу праклейваюць спецыяльным клеем, які вырабляецца з каніфолі. Мяжэвіч. На белай кашулі юнака расплылася вялізная чырвоная пляма. Лынькоў. // Размыцца, разысціся пад дзеяннем вільгаці. У другім [двары] нічога няма, нават печышча даўно .. расплылося ды парасло дзядоўнікам і малачаем. Кулакоўскі. Напісаныя хімічным алоўкам літары расплыліся, нічога нельга разабраць... Жычка.

4. перан. Страціць выразнасць абрысаў, ліній. Стрэльба, на якую глядзеў Ладуцька, расплылася невыразнай плямай на пацямнелай сцяне. Шынклер. Мартын астаўся ў хмызняку, а дзед Талаш знік з вачэй, расплыўся ў цемрадзі. Колас.

5. перан. Разм. Страціць стройнасць фігуры, распаўнець. [Валянціна Андрэеўна:] — Я ўжо старая баба. Бачыш, расплылася як. Шамякін.

6. Пра праяўленне дабрадушнай усмешкі на твары. Косця, поўны радасных пачуццяў, расплыўся зусім. Карпюк. Твар жандара расплыўся ў шырокую ўсмешку і стаў падобны на месяц-поўнік. Лынькоў. // З’явіцца на твары (пра ўсмешку). На хмурным твары Мохарта расплылася лагодная ўсмешка. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расплы́сціся, расплы́цца

1. (пра вадкасць) verschwmmen* vi (s), zerfleßen* vi (s);

2. перан., разм. (распаўнець) dick und fett wrden, znehmen* vi (s);

яго́ твар расплы́ўся ўсме́шкай er strhlte übers gnze Gescht

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

расплыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да расплысціся, расплыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rozpłynąć się

зак.

1. расплыцца;

rozpłynąć się we mgle — расплыцца ў тумане;

2. растаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

расте́чься сов.

1. расцячы́ся; (о чернилах) расплы́сціся, расплы́цца;

2. перен. (разойтись) разысці́ся;

3. перен., разг. расплы́сціся, расплы́цца;

улы́бка растекла́сь по лицу́ усме́шка расплыла́ся па тва́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расплы́ться сов., в разн. знач. расплы́сціся, расплы́цца;

черни́ла расплыли́сь по бума́ге чарні́ла расплыло́ся па папе́ры;

лицо́ расплыло́сь в улы́бке твар расплы́ўся ўсме́шкай;

расплы́ться в ра́зные сто́роны расплы́сціся (расплы́цца) у ро́зныя бакі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)