распло́джванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. распло́джванне
Р. распло́джвання
Д. распло́джванню
В. распло́джванне
Т. распло́джваннем
М. распло́джванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

распло́джванне ср. разведе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КРОСБРЫ́ДЗІНГ (англ. crossbreeding ад cross скрыжаванне + breeding расплоджванне),

міжпароднае скрыжаванне; метад расплоджвання с.-г. і паддоследных жывёл, форма аўтбрыдзінга. Гл. таксама Гетэрозіс.

т. 8, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАПАВЕ́ДНА-ПАЛЯЎНІ́ЧАЯ ГАСПАДА́РКА,

катэгорыя запаведных тэрыторый, у межах якіх актыўна праводзіцца работа па акліматызацыі, зберажэнні і аднаўленні запасаў дзічыны. У іх строга рэгулюецца паляванне (з навук. і спарт. мэтамі), абмежавана лясная гаспадарка, практыкуюцца біятэхн. мерапрыемствы (напр., клетачнае расплоджванне, прыручэнне жывёл). З.-п.г. — форма ахоўных тэр., характэрная толькі для б. СССР, дзе існавалі З.-п.г.: Завідаўская, Каўказская (Расія), Крымская, Азова-Сівашская (Украіна), Кургальджынская (Казахстан), Энгурэс (Латвія), Белавежская пушча з 1983 з філіялам Целяханская (Беларусь).

Э.​Р.​Самусенка.

т. 6, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

breeding [ˈbri:dɪŋ] n.

1. жывёлагадо́ўля; развядзе́нне но́вых пале́пшаных паро́д/гату́нкаў;

the breeding of horses конегадо́ўля

2. размнажэ́нне; распло́джванне;

the breeding season сезо́н размнажэ́ння

3. выхава́нне;

a sign of good breeding прыкме́та до́брага выхава́ння

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЗААЛАГІ́ЧНЫ ПАРК, заапарк,

навукова-асветная ўстанова, у якой у няволі трымаюць дзікіх жывёл для дэманстрацыі, вывучэння, захавання і ўзнаўлення. Адрозніваюць З.п. стацыянарныя, дзе жывёл трымаюць у клетках, вальерах або на вял. агароджаных плошчах (напаўвольна), і рухомыя — выстаўкі (філіялы). У некат. З.п. дэманструюць пароды свойскіх жывёл і бат. калекцыі (зоабат. паркі, напр., у Будапешце, Казані, Парыжы і інш.); бываюць камерцыйныя, у якіх праводзяць паказальныя выступленні з удзелам жывёл. Асн. задачы З.п.: захаванне калекцый дзікіх жывёл (асабліва рэдкіх і знікаючых відаў) мясц. і сусв. фауны ў штучных умовах (напр., у З.п. былі выратаваны ад знікнення алень Давіда, гавайская казарка, конь Пржавальскага і інш.); правядзенне н.-д., вучэбнай і навук.-асв. работы ў галіне заалогіі і аховы прыроды (напр., акліматызацыя жывёл, вывучэнне хвароб і метадаў лячэння, расплоджванне жывёл, правядзенне лекцый, экскурсій і інш.).

З.п. існавалі ў старажытнасці, напр. у Стараж. Рыме, Азіі і Афрыцы, дзе дзікіх жывёл трымалі з дэкар., рытуальнымі і інш. мэтамі; у Стараж. Егіпце, Кітаі З.п. пад назвай «Сады ведаў» існавалі 3 тыс. гадоў назад; у Еўропе вядомы з 14 ст. (у т. л. на Беларусі пад назвай «Мядзведжая акадэмія» існавалі ў гарадах Нясвіж, Смаргонь і належалі Радзівілам). Большасць З.п. заснаваны ў 19 ст.: у Лондане (1828), Берліне (1844), Мадрасе (1855), Мельбурне (1857), Парыжы (1858), Франкфурце-на-Майне (1858), Капенгагене (1859), Гамбургу (1863), Нью-Йорку (1865), Калькуце (1875). У 1990 у свеце было каля 850 З.п. (у т. л. ў Расіі каля 15, самыя старыя ў Маскве і С.-Пецярбургу). Буйнейшыя — Берлінскі ў Германіі і лонданскі Рэджэнспарк.

На Беларусі працуюць Гродзенскі заалагічны парк і Мінскі заапарк.

Э.​Р.​Самусенка.

У Мінскім заалагічным парку.

т. 6, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

mnożenie

mnożeni|e

н.

1. памнажэнне; павелічэнне; рост;

2. размнажэнне; расплоджванне; развядзенне;

3. мат. множанне;

tabliczka ~a — табліца множання

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

разведе́ние​III ср.

1. (паров) развядзе́нне, -ння ср.; (огня — ещё) расклада́нне, -ння ср., раскла́дванне, -ння ср.;

2. (выращивание) развядзе́нне, -ння ср.; (животных — ещё) распло́джванне, -ння ср., гадо́ўля, -лі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размноже́ние

1. размнажэ́нне, -ння ср.; неоконч. размно́жванне, -ння ср.;

размноже́ние ру́кописи размнажэ́нне (размно́жванне) ру́капісу;

2. распло́джванне, -ння ср., размнажэ́нне, -ння ср., развядзе́нне, -ння ср.; см. размножа́ть;

3. биол. размнажэ́нне, -ння ср.;

полово́е размноже́ние палаво́е размнажэ́нне;

размноже́ние деле́нием размнажэ́нне дзяле́ннем.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)