распладзі́ць гл. пладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распладзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распладжу́ распло́дзім
2-я ас. распло́дзіш распло́дзіце
3-я ас. распло́дзіць распло́дзяць
Прошлы час
м. распладзі́ў распладзі́лі
ж. распладзі́ла
н. распладзі́ла
Загадны лад
2-я ас. распладзі́ распладзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час распладзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распладзі́ць сов., прям., перен. расплоди́ть, развести́; размно́жить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распладзі́ць, ‑пладжу, ‑плодзіш, ‑плодзіць; зак., каго-што.

1. Развесці ў вялікай колькасці (жывёлу, расліны). Распладзіць курэй. Распладзіць трусоў. // Разм. Нарадзіць многа дзяцей; займець вялікае патомства. Распладзіць вялікае сямейства. // Даць размножыцца па неахайнасці. недагляду. Распладзіць клапоў. Распладзіць мышэй.

2. перан. Разм. Паспрыяць паяўленню каго‑, чаго‑н. у вялікай колькасці, у значных памерах. Распладзіць заразу. □ — Бадай ты спрогся, стары пень! — лаяліся мужыкі: — Гэта ж.. [Анісім] расплодзіць такога бруду, што і не акараскацца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пладзі́ць, пладжу́, пло́дзіш, пло́дзіць; незак., каго-што.

1. Размнажаць, разводзіць (разм.).

П. хатнюю жывёлу.

2. перан. Садзейнічаць паяўленню, распаўсюджванню.

П. гультаёў.

|| зак. распладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расплоди́ть сов.

1. распладзі́ць, разве́сці, разгадава́ць;

расплоди́ть расте́ния (живо́тных) распладзі́ць (разве́сці, разгадава́ць) раслі́ны (жывёлу);

2. перен. распладзі́ць;

расплоди́ть безде́льников распладзі́ць гультаёў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распло́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да распладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распло́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад распладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rozpłodzić

зак. распладзіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

нараспло́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Распладзіць у вялікай колькасці. Нарасплоджваць свіней. Нарасплоджваць мух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)