распе́трыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распе́тру распе́трым
2-я ас. распе́трыш распе́трыце
3-я ас. распе́трыць распе́траць
Прошлы час
м. распе́трыў распе́трылі
ж. распе́трыла
н. распе́трыла
Загадны лад
2-я ас. распе́тры распе́трыце
Дзеепрыслоўе
прош. час распе́трыўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

распе́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Разбіць ушчэнт; размесці. Мы клялі вас тады, Мінеральныя Воды І абвеяны снегам Суровы Каўказ, — Белы гад нас прыціснуў Крыжовым паходам І распетрылі чэрці нас. Шмат загінула там, Каля ног Машука. Броўка. Як рэкі развіваюць зім кайданы, распетрым ворага над Сожам. Вялюгін. // Развеяць, раскідаць. У такія хвіліны [Глушак] думаў пра Нохіма як разумнейшы: «.. Распетрыў са страху ўсё сам, гатовы развеяць усё да пушынкі, а як вернецца добры час — дзе яго, тваё, сабярэш?» Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)