распасціра́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. распасціра́юся распасціра́емся
2-я ас. распасціра́ешся распасціра́ецеся
3-я ас. распасціра́ецца распасціра́юцца
Прошлы час
м. распасціра́ўся распасціра́ліся
ж. распасціра́лася
н. распасціра́лася
Загадны лад
2-я ас. распасціра́йся распасціра́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час распасціра́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

распасціра́цца несов.

1. распростира́ться; раски́дываться; (о крыльях — ещё) расправля́ться;

2. страд. распростира́ться; раски́дываться; расправля́ться; см. распасціра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распасціра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да распасцерціся.

2. Зал. да распасціраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распасціра́цца

1. sich áusstrecken; sich áusgestreckt hínlegen;

2. (заняць сабой шырокую прастору) sich áusbreiten; sich áusdehnen;

3. (пра ўплыў і г. д.) sich erstrécken

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

распасце́рціся, -стру́ся, -стрэ́шся, -стрэ́цца; -стро́мся, -страце́ся, -стру́цца; распасцёрся, -сце́рлася; -стры́ся; зак.

1. Легчы або паваліцца, шырока расхінуўшы рукі, ногі.

Ранены распасцёрся на зямлі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Заняць сабой шырокі абшар, вялікую прастору.

Над зямлёй распасцёрся купал неба.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пашырыць сферу свайго дзеяння, уплыву.

Дзейнасць мясцовых эколагаў распасцерлася на суседнія раёны.

|| незак. распасціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распростира́ться возвр., страд. распасціра́цца; пашыра́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глыбачэ́ць

‘паглыбляцца; зеўраць, распасцірацца, пашырацца’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. глыбачэ́е глыбачэ́юць
Прошлы час
м. глыбачэ́ў глыбачэ́лі
ж. глыбачэ́ла
н. глыбачэ́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час глыбачэ́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДРАКО́НЫ (Draco),

род яшчарак сям. агам. 22 віды. Пашыраны ў Паўд.-Усх. Азіі. Жывуць пераважна ў кронах дрэў.

Даўж. да 40 см. Тулава ярка і страката афарбаванае. Па баках цела шырокія скурныя складкі, якія падтрымліваюцца 5—7 несапраўднымі рэбрамі. Складкі здольны распасцірацца ў выглядзе крылаў, таму Д. могуць планіраваць на адлегласць да 30 м і на ляту мяняць напрамак палёту. У самцоў на горле мяшэчкападобная скурная складка. Хвост тонкі і доўгі. Адкладваюць 2—6 яец у неглыбокую ямку. Кормяцца дробнымі насякомымі, пераважна мурашкамі.

т. 6, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

rozpłaszczać się

незак. распластвацца; распасцірацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

расправля́ться​I несов.

1. (выпрямляться) выпро́ствацца, выраўно́ўвацца;

2. (разглаживаться) разгла́джвацца, разраўно́ўвацца;

3. прям., перен. (о крыльях) распасціра́цца, распро́ствацца;

4. страд. выпро́ствацца, выраўно́ўвацца; разгла́джвацца, разраўно́ўвацца; распасціра́цца, распро́ствацца; см. расправля́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)