Распасо́рыць, распашо́рыць ’растраціць’ (Варл.; пух., віл., астрав., Сл. ПЗБ), распасэ́рыцца ’раздурыцца’ (Жд. 2). Гл. пасо́рыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рассу́рываць ’раскідываць, выдаваць, траціць’ (Нас.). Да сур ’смецце’ (гл.), параўн. распасо́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расшо́рыць ’распусціць, растраціць’ (Варл.), ’разбурыць’ (віл., Сл. ПЗБ). Параўн. распасорыць (гл.). Значэнне ’разбурыць’ аўтары апошняга слоўніка тлумачаць уплывам літ. šorà ’шум, хваляванне, мітусня’, šorúoti ’бегаць, хутка рабіць, спяшацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́рыць ‘траціць, губляць’ (Касп.). Відаць, з рус. сор ‘смецце’, сори́ть ‘раскідваць смецце’, параўн. выраз сори́ть деньга́ми ‘бязмэтна траціць грошы’; аднак у гэтым выпадку цяжка вытлумачыць змену націску. Параўн. пасорыць, распасорыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)