ВЫКАНА́ЎЧЫЯ і РАСПАРА́ДЧЫЯ О́РГАНЫ дзяржаўнага кіравання.

Ажыццяўляюць практычную рэалізацыю законаў і арганізацыю грамадскіх адносін з мэтаю забеспячэння дзярж. інтарэсаў пэўнага грамадскага і паліт. ладу. У Рэспубліцы Беларусь вышэйшым выканаўчым і распарадчым органам з’яўляецца Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь на чале з Прэм’ер-міністрам. Асн. звяном сістэмы выканаўчых і распарадчых органаў з’яўляюцца выканаўчыя камітэты мясц. Саветаў дэпутатаў розных узроўняў. Яны валодаюць агульнай кампетэнцыяй у сферы дзярж. кіравання адпаведнага ўзроўню, арганізуюць і кантралююць выкананне актаў мясц. Саветаў і вышэйстаячых органаў дзярж. улады і кіравання, распрацоўваюць і падаюць на разгляд у Саветы бягучыя і перспектыўныя планы эканам. і сац. развіцця, бюджэт, прымаюць меры па іх рэалізацыі, вядуць неабходную распарадчую дзейнасць, уключаючы выданне падзаконных нарматыўна-прававых актаў, ажыццяўляюць інш. паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам, указамі Прэзідэнта. Гл. таксама Мясцовае кіраванне і самакіраванне.

т. 4, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

распара́дчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. распара́дчы распара́дчая распара́дчае распара́дчыя
Р. распара́дчага распара́дчай
распара́дчае
распара́дчага распара́дчых
Д. распара́дчаму распара́дчай распара́дчаму распара́дчым
В. распара́дчы (неадуш.)
распара́дчага (адуш.)
распара́дчую распара́дчае распара́дчыя (неадуш.)
распара́дчых (адуш.)
Т. распара́дчым распара́дчай
распара́дчаю
распара́дчым распара́дчымі
М. распара́дчым распара́дчай распара́дчым распара́дчых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выкана́ўча-распара́дчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. выкана́ўча-распара́дчы выкана́ўча-распара́дчая выкана́ўча-распара́дчае выкана́ўча-распара́дчыя
Р. выкана́ўча-распара́дчага выкана́ўча-распара́дчай
выкана́ўча-распара́дчае
выкана́ўча-распара́дчага выкана́ўча-распара́дчых
Д. выкана́ўча-распара́дчаму выкана́ўча-распара́дчай выкана́ўча-распара́дчаму выкана́ўча-распара́дчым
В. выкана́ўча-распара́дчы (неадуш.)
выкана́ўча-распара́дчага (адуш.)
выкана́ўча-распара́дчую выкана́ўча-распара́дчае выкана́ўча-распара́дчыя (неадуш.)
выкана́ўча-распара́дчых (адуш.)
Т. выкана́ўча-распара́дчым выкана́ўча-распара́дчай
выкана́ўча-распара́дчаю
выкана́ўча-распара́дчым выкана́ўча-распара́дчымі
М. выкана́ўча-распара́дчым выкана́ўча-распара́дчай выкана́ўча-распара́дчым выкана́ўча-распара́дчых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

арганізацы́йна-распара́дчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. арганізацы́йна-распара́дчы арганізацы́йна-распара́дчая арганізацы́йна-распара́дчае арганізацы́йна-распара́дчыя
Р. арганізацы́йна-распара́дчага арганізацы́йна-распара́дчай
арганізацы́йна-распара́дчае
арганізацы́йна-распара́дчага арганізацы́йна-распара́дчых
Д. арганізацы́йна-распара́дчаму арганізацы́йна-распара́дчай арганізацы́йна-распара́дчаму арганізацы́йна-распара́дчым
В. арганізацы́йна-распара́дчы (неадуш.)
арганізацы́йна-распара́дчага (адуш.)
арганізацы́йна-распара́дчую арганізацы́йна-распара́дчае арганізацы́йна-распара́дчыя (неадуш.)
арганізацы́йна-распара́дчых (адуш.)
Т. арганізацы́йна-распара́дчым арганізацы́йна-распара́дчай
арганізацы́йна-распара́дчаю
арганізацы́йна-распара́дчым арганізацы́йна-распара́дчымі
М. арганізацы́йна-распара́дчым арганізацы́йна-распара́дчай арганізацы́йна-распара́дчым арганізацы́йна-распара́дчых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аналіты́чна-распара́дчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аналіты́чна-распара́дчы аналіты́чна-распара́дчая аналіты́чна-распара́дчае аналіты́чна-распара́дчыя
Р. аналіты́чна-распара́дчага аналіты́чна-распара́дчай
аналіты́чна-распара́дчае
аналіты́чна-распара́дчага аналіты́чна-распара́дчых
Д. аналіты́чна-распара́дчаму аналіты́чна-распара́дчай аналіты́чна-распара́дчаму аналіты́чна-распара́дчым
В. аналіты́чна-распара́дчы (неадуш.)
аналіты́чна-распара́дчага (адуш.)
аналіты́чна-распара́дчую аналіты́чна-распара́дчае аналіты́чна-распара́дчыя (неадуш.)
аналіты́чна-распара́дчых (адуш.)
Т. аналіты́чна-распара́дчым аналіты́чна-распара́дчай
аналіты́чна-распара́дчаю
аналіты́чна-распара́дчым аналіты́чна-распара́дчымі
М. аналіты́чна-распара́дчым аналіты́чна-распара́дчай аналіты́чна-распара́дчым аналіты́чна-распара́дчых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адміністрацы́йна-распара́дчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адміністрацы́йна-распара́дчы адміністрацы́йна-распара́дчая адміністрацы́йна-распара́дчае адміністрацы́йна-распара́дчыя
Р. адміністрацы́йна-распара́дчага адміністрацы́йна-распара́дчай
адміністрацы́йна-распара́дчае
адміністрацы́йна-распара́дчага адміністрацы́йна-распара́дчых
Д. адміністрацы́йна-распара́дчаму адміністрацы́йна-распара́дчай адміністрацы́йна-распара́дчаму адміністрацы́йна-распара́дчым
В. адміністрацы́йна-распара́дчы (неадуш.)
адміністрацы́йна-распара́дчага (адуш.)
адміністрацы́йна-распара́дчую адміністрацы́йна-распара́дчае адміністрацы́йна-распара́дчыя (неадуш.)
адміністрацы́йна-распара́дчых (адуш.)
Т. адміністрацы́йна-распара́дчым адміністрацы́йна-распара́дчай
адміністрацы́йна-распара́дчаю
адміністрацы́йна-распара́дчым адміністрацы́йна-распара́дчымі
М. адміністрацы́йна-распара́дчым адміністрацы́йна-распара́дчай адміністрацы́йна-распара́дчым адміністрацы́йна-распара́дчых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МЯСЦО́ВЫЯ О́РГАНЫ ДЗЯРЖА́ЎНАГА КІРАВА́ННЯ,

гл. ў арт. Мясцовае кіраванне і самакіраванне, а таксама Выканаўчы камітэт, Выканаўчыя і распарадчыя органы.

т. 11, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯСЦО́ВАЕ КІРАВА́ННЕ І САМАКІРАВА́ННЕ,

кіраванне справамі мясц. значэння, якое ажыццяўляецца органамі і службовымі асобамі, прызначанымі цэнтр. і інш. вышэйстаячымі органамі і падпарадкаваныя ім, а таксама выканаўчымі органамі, якія выбіраюцца насельніцтвам, і органамі мясц. самакіравання. У Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца грамадзянамі праз мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, органы тэр. грамадскага самакіравання, мясц. рэферэндумы, сходы і інш. формы прамога ўдзелу ў дзярж. і грамадскіх справах. Кампетэнцыя, парадак стварэння і дзейнасці органаў вызначаюцца заканадаўствам.

В.​А.​Кадаўбовіч.

т. 11, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЕ́МСКІЯ ПАВІ́ННАСЦІ,

від мясц. збораў у Расіі ў 15 — пач. 20 ст. Падзяляліся на грашовыя і натуральныя. Грашовыя З.п. — дзярж., губ. і прыватныя (саслоўныя) — ішлі на ўтрыманне мясц. паліцэйска-адм. органаў, губ. і пав. устаноў, на нар. адукацыю, ахову здароўя і інш. Да натуральных адносіліся: буд-ва і рамонт дарог, мастоў, пастаўка фурманак, паштовая павіннасць і інш. У 1864—1917 у веданні земстваў. На Беларусі, з часоў яе ўваходжання ў Рас. імперыю, земскімі зборамі распараджаліся к-ты З.п., паводле закону ад 22.12.1874 уведзены распарадчыя к-ты, палажэннем 15.4.1903 — губ. і пав. к-ты па справах земскай гаспадаркі.

В.​П.​Панюціч.

т. 7, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАПЯЧЫ́ЦЕЛЬСТВА,

форма абароны асабістых і маёмасных правоў і інтарэсаў грамадзян. Устанаўліваецца над непаўналетнімі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, а таксама над асобамі, абмежаванымі судом у дзеяздольнасці ў выніку злоўжывання спіртнымі напіткамі, наркатычнымі сродкамі або псіхатропнымі рэчывамі. Рэгуляванне адносін па апецы і П. ажыццяўляецца цывільным і сямейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. П. ўстанаўліваецца па месцы жыхарства падапечнай асобы або папячыцеля. Органамі апекі і П. з’яўляюцца мясц. выканаўчыя і распарадчыя органы і папячыцель можа прызначацца толькі з іх згоды. Папячыцелі аказваюць падапечным садзеянне ў ажыццяўленні імі сваіх правоў і выкананні абавязкаў, а таксама ахоўваюць іх ад злоўжыванняў з боку інш. асоб. Парадак устанаўлення П., кола правоў і абавязкаў папячыцеляў, рэгламентацыя іх адносін з падапечнымі вызначаюцца заканадаўствам.

М.​І.​Тарасевіч.

т. 12, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)