распазна́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. распазна́нне
Р. распазна́ння
Д. распазна́нню
В. распазна́нне
Т. распазна́ннем
М. распазна́нні

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

распазна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Вызначыць, пазнаць па якіх-н. прыкметах.

Р. хваробу.

2. Адрозніць, вылучыць сярод падобных.

3. Пазнаць у падрабязнасцях, дэталях.

Р. мясцовасць.

|| незак. распазнава́ць, -наю́, -нае́ш, -нае́; -наём, -наяце́, -наю́ць; -нава́й.

|| наз. распазна́нне, -я, н. і распазнава́нне, -я, н., прым. распазнава́льны, -ая, -ае.

Р. знак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПРОЦІРАКЕ́ТНАЯ АБАРО́НА (ПРА),

комплекс сіл і сродкаў, а таксама мерапрыемствы і баявыя дзеянні па адбіцці ракетна-ядз. ўдару шляхам паражэння ракет і іх баявых частак на траекторыі палёту. У склад сістэмы ПРА уваходзяць: сродкі далёкага выяўлення балістычных ракет, проціракетныя комплексы рознай далёкасці дзеяння, комплекс вылічальных сродкаў, сродкі перадачы інфармацыі. Асн. этапы выканання баявой задачы: выяўленне ракет у палёце і іх распазнанне, вызначэнне параметраў траекторый руху ракет, іх перахоп і знішчэнне, у т. л. проціракетамі. Адрозніваюць сістэмы ПРА: тэрытарыяльную (абарона краіны), занальную (абарона буйных раёнаў), аб’ектавую (абарона адм., прамысл. і ваен. аб’ектаў), вайсковую (абарона войск). З 1980-х г. у некат. краінах у мэтах ПРА распрацоўваецца касмічная зброя. (Гл. Стратэгічная абаронная ініцыятыва.).

А.​А.​Салаўёў.

т. 13, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

rozpoznanie

н.

1. распазнанне; пазнаванне; апазнанне;

2. разведка; абследаванне;

3. дыягназ; вызначэнне (хваробы);

4. юр. слуханне (справы)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)