расо́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
расо́льны |
расо́льная |
расо́льнае |
расо́льныя |
| Р. |
расо́льнага |
расо́льнай расо́льнае |
расо́льнага |
расо́льных |
| Д. |
расо́льнаму |
расо́льнай |
расо́льнаму |
расо́льным |
| В. |
расо́льны (неадуш.) расо́льнага (адуш.) |
расо́льную |
расо́льнае |
расо́льныя (неадуш.) расо́льных (адуш.) |
| Т. |
расо́льным |
расо́льнай расо́льнаю |
расо́льным |
расо́льнымі |
| М. |
расо́льным |
расо́льнай |
расо́льным |
расо́льных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расо́льны, ‑ая, ‑ае.
Прыгатаваны на расоле, з расолам (у 1 знач.). І была ў нас вячэра расольная, Агурочным сняданне было. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расо́л -у, м.
1. Салёная вада з прыправамі для засолкі, вымочвання харчовых прадуктаў.
2. Вадкасць, насычаная сокамі засоленых у ёй прадуктаў.
Капуста з расолам.
3. Моцна насычаная солямі прыродная вада.
4. Водны раствор солей, які прымяняецца ў тэхніцы (спец.).
|| прым. расо́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БРЫ́НЗА
(рум. brînzǎ),
расольны сыр з авечага малака або сумесі авечага з казіным. На Беларусі брынза — нарыхтаваны ў запас тварог. У пост, калі малочныя прадукты не спажываліся, добра адціснуты тварог або сыр перамешвалі з соллю (у халодную пару года без солі), складалі ў дзежкі, залівалі або закладалі сметанковым маслам, захоўвалі ў халодным месцы. Была найб. пашырана ў Цэнтр. і Усх. Палессі.
т. 3, с. 277
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)