раслі́нна-кліматы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. раслі́нна-кліматы́чны раслі́нна-кліматы́чная раслі́нна-кліматы́чнае раслі́нна-кліматы́чныя
Р. раслі́нна-кліматы́чнага раслі́нна-кліматы́чнай
раслі́нна-кліматы́чнае
раслі́нна-кліматы́чнага раслі́нна-кліматы́чных
Д. раслі́нна-кліматы́чнаму раслі́нна-кліматы́чнай раслі́нна-кліматы́чнаму раслі́нна-кліматы́чным
В. раслі́нна-кліматы́чны (неадуш.)
раслі́нна-кліматы́чнага (адуш.)
раслі́нна-кліматы́чную раслі́нна-кліматы́чнае раслі́нна-кліматы́чныя (неадуш.)
раслі́нна-кліматы́чных (адуш.)
Т. раслі́нна-кліматы́чным раслі́нна-кліматы́чнай
раслі́нна-кліматы́чнаю
раслі́нна-кліматы́чным раслі́нна-кліматы́чнымі
М. раслі́нна-кліматы́чным раслі́нна-кліматы́чнай раслі́нна-кліматы́чным раслі́нна-кліматы́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раслі́нна-жывёльны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. раслі́нна-жывёльны раслі́нна-жывёльная раслі́нна-жывёльнае раслі́нна-жывёльныя
Р. раслі́нна-жывёльнага раслі́нна-жывёльнай
раслі́нна-жывёльнае
раслі́нна-жывёльнага раслі́нна-жывёльных
Д. раслі́нна-жывёльнаму раслі́нна-жывёльнай раслі́нна-жывёльнаму раслі́нна-жывёльным
В. раслі́нна-жывёльны (неадуш.)
раслі́нна-жывёльнага (адуш.)
раслі́нна-жывёльную раслі́нна-жывёльнае раслі́нна-жывёльныя (неадуш.)
раслі́нна-жывёльных (адуш.)
Т. раслі́нна-жывёльным раслі́нна-жывёльнай
раслі́нна-жывёльнаю
раслі́нна-жывёльным раслі́нна-жывёльнымі
М. раслі́нна-жывёльным раслі́нна-жывёльнай раслі́нна-жывёльным раслі́нна-жывёльных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раслі́нна-жывёльны расти́тельно-живо́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расти́тельно-живо́тный раслі́нна-жывёльны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДАВЫ́Д-ГАРАДО́ЦКА-ТУ́РАЎСКІ СТРОЙ,

традыцыйны комплекс бел. нар. адзення Усх. Палесся. Бытаваў у асяроддзі мяшчан невял. гарадоў (Тураў, Давыд-Гарадок, Столін), мястэчак і буйных вёсак у 19 — пач. 20 ст. Рэзка вылучаўся сярод інш. строяў ускладненымі сілуэтамі жан. касцюма з арыгінальнымі галаўнымі ўборамі.

Аснову жан. летняга гарнітура складалі кашуля, спадніца, гарсэт (або куртка), фартух, пояс. Кашулю шылі з кужалю або белага «сарвету» (баваўнянай фабр. тканіны), з шырокім адкладным каўняром. У гарадчанак яна сціпла або зусім не аздаблялася, у тураўлянак аздаблялася на рукавах і каўняры раслінным або раслінна-зааморфным арнаментам, вышытым крыжыкам у чырвона-чорнай гаме. Спадніцу-андарак шылі з даматканага гладкафарбаванага цёмна-сіняга або чырвона-бурачковага сукна, спадніцу-сукню — з фабр. цёмнай шарсцянкі, па нізе нашывалі стужкі галуну. Гарсэт (кабат, шнуроўка) з чырвонага, фіялетава-сіняга ўзорыстага або гладкафарбаванага атласу, саціну ці парчы часта прышываўся да спадніцы ў выглядзе ліфа. Фартух аднаполкавы з фабр. цёмных тканін. Гарсэт, спадніцу і фартух падпяразвалі шырокім выплеценым або тканым поясам. Экзатычны і падкрэслена самавіты вобраз жан. касцюма стваралі арыгінальныя галаўныя ўборы галовачка і падушачка. Жанчыны насілі масіўныя нагрудныя ўпрыгожанні — чаканеныя з латуні вял. крыжы мясц. работы, пацеркі з натуральных камянёў і металу, абразкі, а таксама пярсцёнкі. Мужч. адзенне, блізкае да адзення гараджан, вызначалася высокім кравецкім майстэрствам, стрыманым аздабленнем (вышыўка шнуром, аплікацыя, нашыўка з футра і інш.). Летні гарнітур складаўся з кашулі, нагавіц, камізэлькі; галаўны ўбор — капялюш, зімой — разнастайныя варыянты магеркі. Верхнім мужч. і жан. адзеннем былі кажухі, курткі, світы.

М.Ф.Раманюк.

т. 5, с. 567

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБРУ́С, настольнік,

настольніца, тканы, вязаны або плецены выраб для засцілання стала. Абавязковы атрыбут традыц. сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў (накрывалі стол на святы, уваходзіў у пасаг маладой). Выконваў важную ролю і ў дэкар. афармленні інтэр’ера вясковай хаты. Абрус (даўж. 1,5—2 м, шыр. 1—1,5 м) звычайна складаўся з 1 ці 2 сшытых полак ільняной даматканіны. Упрыгожваўся вышываным, набіваным арнаментам, аплікацыяй, карункамі, махрамі; полкі часта злучалі паскам карункаў, пазней карункавай прошвай, вязанай кручком. Вылучаюцца святочныя ўзорыстыя абрусы з каляровымі (пераважна чырвонымі) гладкімі ці арнаментальнымі палосамі па краях. У 1930—40-я г. былі пашыраны вышываныя абрусы па плеценай, вязанай або тканай сетцы. Разнастайнасцю арнаменту, дэтальнай распрацоўкай узораў вылучаюцца тонкія льняныя абрусы Віцебшчыны (паўажурныя, з празрыстым вытанчаным малюнкам і сеткавыя, вышытыя раслінным буйнарапортным паліхромным арнаментам). Абрусы Магілёўшчыны з простымі ўзорамі, сціплай каларыстычнай гамаю. Багацце арнаментальных формаў, разнастайнасць сродкаў аздаблення ў абрусах Гомельшчыны. На Тураўшчыне абрусы аздаблялі раслінным арнаментам, вышытым крыжыкам (чырвона-чорнымі ніткамі) і яркай паліхромнай гладдзю. Дасканаласць прыёмаў аздаблення, тонкасць малюнка характэрны для неглюбскіх, калінкавіцкіх, лоеўскіх, нараўлянскіх абрусаў. У Зах. Палессі вылучаюцца тонкія драгічынскія абрусы, тканыя з высакаякаснага адбеленага кужалю, паўажурныя камянецкія, іванаўскія абрусы, дэкарыраваныя ляхавіцкія абрусы, уся паверхня якіх заткана сакавітымі чырвонымі палосамі ўточных прокідак з шырокім шлякам па краі. Белае поле мотальскіх абрусаў падзелена каляровымі ніткамі асновы і ўтку на клеткі і палоскі з дадаткам некалькіх радоў раслінна-геаметрызаванага арнаменту. Тканыя абрусы Панямоння і цэнтр. Беларусі стрыманыя па каларыце (пераважаюць серабрыстыя адценні шэрага і адбеленага кужалю). Бытавалі разнастайныя па тэхніцы ажурныя сеткавыя абрусы.

В.Я.Фадзеева.

Абрус. Вёска Сычоўка Мсціслаўскага раёна. 1930-я г.
Абрус. Веткаўскі р-н Гомельскай вобл.
Абрус, вязаны кручком. Лоеўскі раён Гомельскай вобл. 1930-я г.

т. 1, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)