раслінае́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. раслінае́дны раслінае́дная раслінае́днае раслінае́дныя
Р. раслінае́днага раслінае́днай
раслінае́днае
раслінае́днага раслінае́дных
Д. раслінае́днаму раслінае́днай раслінае́днаму раслінае́дным
В. раслінае́дны (неадуш.)
раслінае́днага (адуш.)
раслінае́дную раслінае́днае раслінае́дныя (неадуш.)
раслінае́дных (адуш.)
Т. раслінае́дным раслінае́днай
раслінае́днаю
раслінае́дным раслінае́днымі
М. раслінае́дным раслінае́днай раслінае́дным раслінае́дных

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

клоп, клапа, м.

Невялікае насякомае-паразіт, якое корміцца кроўю жывёл і чалавека. Пасцельны клоп. // Наземнае або воднае насякомае-паразіт. Раслінаедны клоп.

•••

Карміць клапоў гл. карміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАМБА́Т (Vombatus),

род млекакормячых атр. сумчатых. 1 від — вамбат звычайны, або караткашэрсны (V. ursinus). Жыве калоніямі ў паўд.-ўсх. Аўстраліі, на а-вах Тасманія і Фліндэрс у Басавым прал. ў лясах, саваннах.

Даўж. цела 67—105 см, маса да 40 кг. Галава вялікая, круглаватая. Нос чорны, безвалосы, вушы кароткія, круглыя. Тулава валікападобнае, нізкае, з кароткай шыяй. Валасяное покрыва густое, нізкае, грубое жоўта-шэрае або пясчанае да чарнаватага. Канечнасці з вял. кіпцюрамі. Зубы растуць увесь час, разцы вялікія. Рые норы даўж. да 30 м. Нараджае 1 дзіцяня. Раслінаедны. Колькасць скарачаецца.

Вамбат.

т. 3, с. 499

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ігуанадо́нт

(ад ігуана + -адонт)

буйны раслінаедны дыназаўр падатрада арнітаподаў, які жыў у мелавы перыяд (гл. мезазой).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гадраза́ўр

(ад гр. hadros = вялікі + -заўр)

качканосы раслінаедны дыназаўр мелавога перыяду (гл. мезазой), самы буйны з арнітаподаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псітаказа́ўр

(ад гр. psittakos = папугай + -заўр)

невялікі раслінаедны дыназаўр падатрада арнітаподаў, сківіцы якога нагадвалі дзюбу папугая; жыў у мелавы перыяд (гл. мезазой).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

заўрало́ф

(ад гр. sauros = яшчарка + lophos = грэбень)

раслінаедны дыназаўр падатрада арнітаподаў з моцна развітым гарпунападобным грэбенем чэрапа, які жыў у мелавы перыяд (гл. мезазой).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)