раскудла́ціцца, -ла́чуся, -ла́цішся, -ла́ціцца; зак. (разм.).

Растрапацца, збіцца ў кудлы (пра валасы, прычоску).

|| незак. раскудла́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскудла́ціцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раскудла́чуся раскудла́цімся
2-я ас. раскудла́цішся раскудла́ціцеся
3-я ас. раскудла́ціцца раскудла́цяцца
Прошлы час
м. раскудла́ціўся раскудла́ціліся
ж. раскудла́цілася
н. раскудла́цілася
Дзеепрыслоўе
прош. час раскудла́ціўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раскудла́ціцца сов. взлохма́титься, растрепа́ться, взъеро́шиться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскудла́ціцца, ‑лачуся, ‑лацішся, ‑лаціцца; зак.

Разм. Растрапацца, збіцца ў кудлы (пра валасы, прычоску). Косы [Верыны] раскудлаціліся, на пачырванелым носе павісла слязінка. Карпаў. Чорныя валасы раскудлаціліся, рукі павіслі, як нежывыя. Няхай. // Растрапаць, раскідаць сваю прычоску, валасы. Дзяўчынка раскудлацілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскудла́ціцца zerzust sein

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

раскудла́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. (разм.).

Тое, што і раскудлаціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскосма́титься раскасма́ціцца, раскалма́ціцца, раскудла́ціцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскудла́чыцца сов., см. раскудла́ціцца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскудла́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да раскудлаціцца, раскудлачыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скалма́ціцца, ‑мачуся, ‑мацішся, ‑меціцца; зак.

Разм. Стаць калматым, раскудлаціцца (пра валасы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)