раскла́няцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак.

Пакланіцца адзін аднаму пры сустрэчы або расставанні.

Ветліва р.

|| незак. раскла́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскла́няцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раскла́няюся раскла́няемся
2-я ас. раскла́няешся раскла́няецеся
3-я ас. раскла́няецца раскла́няюцца
Прошлы час
м. раскла́няўся раскла́няліся
ж. раскла́нялася
н. раскла́нялася
Загадны лад
2-я ас. раскла́няйся раскла́няйцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час раскла́няўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

раскла́няцца сов. раскла́няться, поклони́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскла́няцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Пакланіцца (звычайна пры сустрэчы або расставанні). Вось Максім падышоў да Ніны Шумейкі. Раскланяўся, падаў руку, смешна выварочваючы локаць. Асіпенка. // Адказаць паклонамі на прывітанні, апладысменты публікі. Артыст раскланяўся і пайшоў за кулісы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскла́няцца sich verbéugen, éine Verbéugung máchen, sich vernéigen; einánder begrüßen; voneinánder Ábschied néhmen*, sich verábschieden (развітацца)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

раскла́няться сов. раскла́няцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскла́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да раскланяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расша́ркацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Раскланяцца, шаркаючы нагой.

Пачціва расшаркаўся.

2. перан. Выказаць залішне ліслівыя адносіны да каго-н.

Р. перад начальствам.

|| незак. расша́рквацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. расша́ркванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ukłonić się

зак. пакланіцца; прывітацца, раскланяцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Komplimént n -es, -e кампліме́нт, пахвала́;

~e máchen гавары́ць кампліме́нты; ве́тліва раскла́няцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)