расквіта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Расплаціцца за што-н., аддаць доўг каму-н.

Р. з крэдыторамі.

2. перан., з кім. Адпомсціць каму-н. за ўчыненую крыўду, зло.

Р. з ворагам.

3. Расстацца з кім-, чым-н. назаўсёды, пакінуць каго-, што-н., пазбавіцца ад чаго-н.

Р. з горадам.

|| незак. раскві́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расквіта́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расквіта́юся расквіта́емся
2-я ас. расквіта́ешся расквіта́ецеся
3-я ас. расквіта́ецца расквіта́юцца
Прошлы час
м. расквіта́ўся расквіта́ліся
ж. расквіта́лася
н. расквіта́лася
Загадны лад
2-я ас. расквіта́йся расквіта́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час расквіта́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расквіта́цца сов., прям., перен., разг. расквита́ться; (свести счёты — ещё) рассчита́ться, сче́сться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расквіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Расплаціцца за што‑н., аддаць доўг каму‑н. Расквітацца за дапамогу. □ Да Вайтовіча падышоў каваль і напомніў: — Не развіталіся, пане. За фатыгу абяцалі на кілішак гарэлкі. Пальчэўскі. — Які яшчэ доўг? Я ўсё аддала вашай цётцы, расквіталася з вамі назаўсёды. Дубоўка. — Вялікую віну ўзяў я на сябе перад чыгункай, як расквітацца з ёй, і не ведаю... Шынклер. // Адпомсціць за ўчыненую крыўду, зло. Расквітацца мне з.. [фашыстамі] вельмі хацелася і за тое, што ў хляве сядзеў, і што галодны бадзяўся па лясах. Навуменка. — На фоне аснежаных палеткаў прыкмеціў сілуэты двух «фокераў». Думаў, што яны крадуцца да нашага аэрадрома, каб атакаваць нас на пасадцы і такім чынам расквітацца. Алешка.

2. Расстацца з кім‑, чым‑н. назаўсёды, пакінуць каго‑, што‑н., вызваліцца ад каго‑, чаго‑н., пазбавіцца ад чаго‑н. Вейс даўно расквітаўся з чыгункаю, выйшаў на пенсію, але па-ранейшаму не можа жыць без яе. Арабей. — Мне так і відаць, што хоча мая Тэкля жыць са мной у адно, расквітацца са сваім аднаасобніцтвам. Рылько. — Ды ты ж яшчэ з ім не расквіталася зусім, — намякнуў Некраш на тое, што Вікторыя яшчэ не развялося з Кругловым. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расквіта́цца

1. (расплаціцца з кім-н.) mit j-m brechnen, quitt wrden;

2. (адпомсціць) brechnen vi; j-m etw. himzahlen аддз.;

мы расквіта́ліся wir sind quitt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

раскві́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да расквітацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переве́даться сов., уст. расквіта́цца, паквіта́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расквита́ться сов., разг., прям., перен. расквіта́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

quitt

~ wrden — расквіта́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пла́навасць, ‑і, ж.

Уласцівасць планавага. У літаратурны рух мы павінны ўнесці планавасць і назаўсёды расквітацца з абязлічкай. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)