раскашава́цца, -шу́юся, -шу́ешся, -шу́ецца; -шу́йся; незак. (разм.).
1. Жыць у раскошы, мець усяго ў дастатку.
2. і (рэдка) зак. Жыць (пачаць жыць) або размяшчацца (размясціцца) дзе-н. вельмі свабодна, на вялікай плошчы.
Раскашуецца адна ў такой вялікай кватэры.
3. перан. Буйна расці на прыволлі.
Раскашуецца пад плотам крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раскашава́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
раскашу́юся |
раскашу́емся |
| 2-я ас. |
раскашу́ешся |
раскашу́ецеся |
| 3-я ас. |
раскашу́ецца |
раскашу́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
раскашава́ўся |
раскашава́ліся |
| ж. |
раскашава́лася |
| н. |
раскашава́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
раскашу́йся |
раскашу́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
раскашу́ючыся |
Іншыя варыянты:
раскаша́цца.
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
раскашава́цца несов. роско́шествовать, роско́шничать, жить в ро́скоши
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раскашава́цца, ‑шуюся, ‑шуешся, ‑шуецца; заг. раскашуйся; незак.
Разм.
1. Жыць у раскошы, мець усяго ў дастатку. [Шэмет:] — Я ведаю, што табе цяжка. У цябе дзяцей поўная хата. А хто, скажы, некалі раскашаваўся, калі трэба было хату ставіць? Лобан. Ведама, і сябе не крыўдзіць [Мікалай Мікалаевіч]. Хто там важыў, колькі жыта ўрадзіла; .. хто лічыў, колькі свіней закалолі. От і раскашуецца. Грахоўскі. // Дазваляць сабе што‑н. лішняе, звыш патрэбы. — Ну, добра, дзядзька Клеманс... Толькі там не надта раскашуйся! — Не бойся, я лішняга [лесу] не ссяку. Чарнышэвіч.
2. і (рэдка) зак. Жыць (пачаць жыць) або размяшчацца (размясціцца) дзе‑н. вельмі свабодна, на вялікай плошчы. «Цесната. Не вельмі яны тут раскашуюцца», — падумала Яніна, але ўраз жа ўспомніла пра чаканую новую кватэру. Марціновіч. Да Мінска Міхед раскашаваўся адзін, а ў Мінску ў купэ зайшлі мужчына з дзвюма жанчынамі, з выгляду калгаснікі. Сабаленка. // Расці (парасці) буйна, на прыволлі. Там [на пустыры] нават трава людская не расце. Адзін, сівец з быльнягом толькі раскашуюцца ўлетку. Якімовіч. Было ціха і спакойна, густа пахла .. тарфяным пылам, крапівой, якая раскашавалася пад платамі. Кудравец. Рэдка пасеюць — раскашуецца, забуяе; густа — таксама не разгубіцца, уверх пачне расці. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскаша́цца несов., см. раскашава́цца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
роско́шествовать, роско́шничать несов. раскашава́ць, раскаша́цца, раскашава́цца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
блаже́нствовать несов. раскашава́цца, упіва́цца шча́сцем, упіва́цца асало́дай.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раскашава́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. раскашавацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскаша́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
раскашу́юся |
раскашу́емся |
| 2-я ас. |
раскашу́ешся |
раскашу́ецеся |
| 3-я ас. |
раскашу́ецца |
раскашу́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
раскаша́ўся |
раскаша́ліся |
| ж. |
раскаша́лася |
| н. |
раскаша́лася |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
раскашу́ючыся |
Іншыя варыянты:
раскашава́цца.
Крыніцы:
krapivabr2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
параскашава́цца, ‑шуюся, ‑шуешся, ‑шуецца; зак.
Разм. Раскашавацца некаторы час. Адно і пажыла, параскашавалася Зыгмунта, калі ў саракавым годзе прыйшла была Савецкая ўлада. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)