раскапу́сціцца, -пу́шчуся, -пу́сцішся, -пу́сціцца; зак. (разм.).

Празмерна шырока рассесціся, разваліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскапу́сціцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раскапу́шчуся раскапу́сцімся
2-я ас. раскапу́сцішся раскапу́сціцеся
3-я ас. раскапу́сціцца раскапу́сцяцца
Прошлы час
м. раскапу́сціўся раскапу́сціліся
ж. раскапу́сцілася
н. раскапу́сцілася
Загадны лад
2-я ас. раскапу́сціся раскапу́сціцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час раскапу́сціўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раскапу́сціцца сов., прост. (сесть) развали́ться, рассе́сться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскапу́сціцца, ‑пушчуся, ‑пусцішся, ‑пусціцца; зак.

Разм. Празмерна шырока рассесціся. [Дзяўчына] ўзяла з конюхавых рук напалавіну раменныя лейцы, раскапусцілася ў палукашку і гатова была ўжо ехаць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раскапу́сціцца ’празмерна шырока рассесціся’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., Ян.), ’расшырыцца, заняць шмат месца’ (Варл.), ’разрасціся’ (Мат. Гом.), укр. роскапу́ститися ’тс’, рус. смол. раскапуститься ’тс’. Яшчэ Насовіч тлумачыў ’сесці шырока, падобна да капусты, што займае сваімі лістамі вялікую прастору на градзе’ (Нас.), гл. таксама Фасмер, 2, 188. Сюды ж раскапу́сціцца ’апусціцца, пасці духам’ (Касп.), відаць, пад уплывам раскі́снуць (гл.) або капу́ціцца ’канаць, здыхаць’ (Нас.), гл. капут. Параўн. рус. разм. і дыял. раскапу́ститься з падобнай семантыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)