Расала́й

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Расала́й
Р. Расала́я
Д. Расала́ю
В. Расала́й
Т. Расала́ем
М. Расала́і

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Расалай (воз.) 9/97

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РАСАЛА́Й,

возера ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Обаль, за 25 км на ПнЗ ад г.п. Шуміліна. Пл. 0,69 км², даўж. 1,6 км, найб. шыр. 580 м, даўж. берагавой лініі 3,66 км. Пл. вадазбору 4,13 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы невыразныя. Берагі забалочаныя. Дно сапрапелістае. Выцякае р. Глыбачка.

т. 13, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)