рапі́ра, -ы, мн. -ы, -пі́р, ж.

Колючая халодная зброя з доўгім чатырохгранным клінком, якая выкарыстоўваецца ў фехтаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рапі́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рапі́ра рапі́ры
Р. рапі́ры рапі́р
Д. рапі́ры рапі́рам
В. рапі́ру рапі́ры
Т. рапі́рай
рапі́раю
рапі́рамі
М. рапі́ры рапі́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рапі́ра ж., спорт. рапи́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рапі́ра, ‑ы, ж.

Колючая халодная зброя з доўгім і гнуткім чатырохгранным клінком, якая ў цяперашні час ужываецца толькі ў вучэбным і спартыўным фехтаванні. Фехтаванне на рапірах.

[Фр. rapière.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рапіра 9/96; 10/568

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РАПІ́РА (ням. Rapir ад франц. rapiére),

колючая, радзей колюча-сякучая зброя. Вядома з 2-й пал. 17 ст. Уяўляла сабой прамы плоскі або гранёны стальны клінок з завостраным (у дуэльных Р.), затупленым або забяспечаным засцерагальным патаўшчэннем (у фехтавальных Р.) канцом і эфес. У канцы 19 ст. на аснове фехтавальнай Р. ўзнікла спартыўная колючая зброя, якая складаецца з лёгкага стальнога эластычнага клінка, эфеса (засцерагальнай чашападобнай гарды і рукаяткі). У звычайных (трэніровачных) Р. наканечнік на клінку нерухомы, у электрыфікаваных (выкарыстоўваюцца ў афіц. спаборніцтвах па фехтаванні з 1954) — з рухомым электракантактным устройствам.

Іспанская рапіра 17 ст.

т. 13, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рапі́ра ж. спарт. Florétt n -(e)s, -e, Rapíer n -s, -e, Féchtdegen m -s, -;

фехтава́нне на рапі́рах Floréttfechten n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рапі́ра

(ням. Rapier, ад фр. rapiere)

колючая зброя з доўгім гібкім чатырохгранным клінком, якая зараз выкарыстоўваецца толькі ў вучэбным і спартыўным фехтаванні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рапі́ра

(ням. Rapier, ад фр. rapière)

колючая зброя з доўгім гібкім чатырохгранным клінком, якая зараз выкарыстоўваецца толькі ў вучэбным і спартыўным фехтаванні.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рапи́ра рапі́ра, -ры ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)