рапартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; зак. і незак.

Прадставіць (прадстаўляць) рапарт (у 1 знач.), звярнуцца (звяртацца) з рапартам да каго-н.

Р. аб выкананні плана.

|| зак. таксама адрапартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рапартава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. рапарту́ю рапарту́ем
2-я ас. рапарту́еш рапарту́еце
3-я ас. рапарту́е рапарту́юць
Прошлы час
м. рапартава́ў рапартава́лі
ж. рапартава́ла
н. рапартава́ла
Загадны лад
2-я ас. рапарту́й рапарту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час рапарту́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рапартава́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. рапарту́ю рапарту́ем
2-я ас. рапарту́еш рапарту́еце
3-я ас. рапарту́е рапарту́юць
Прошлы час
м. рапартава́ў рапартава́лі
ж. рапартава́ла
н. рапартава́ла
Загадны лад
2-я ас. рапарту́й рапарту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час рапартава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рапартава́ць сов. и несов. рапортова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рапартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

Прадставіць (прадстаўляць) рапарт, далажыць (дакладваць) вышэйшай інстанцыі, начальству аб чым‑н. [Даніла] падыходзіць да Скібы і рапартуе: «Таварыш камісар! Партызанскі атрад баявую задачу выканаў». Крапіва. // Даваць справаздачу аб выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рапартава́ць mélden vt, vi; beríchten vt, vi (дакладваць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адрапартава́ць гл. рапартаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рапортова́ть

1. сов. адрапартава́ць;

2. несов. рапартава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

raportować

незак. рапартаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

РЭЎВАЕНСАВЕ́ТЫ, Рэвалюцыйныя ваенныя саветы (РВС),

вышэйшыя калегіяльныя органы ваен. улады і паліт. кіраўніцтва ў франтах, арміях, флатах і флатыліях у Сав. Расіі ў 1918—21 (на Д. Усходзе да ліст. 1922, у Сібіры да студз. 1923, на Зах. фронце да крас. 1924, у Сярэдняй Азіі да чэрв. 1926). Упершыню створаны на Усх. фронце паводле пастановы СНК ад 13.6.1918 у складзе каманд. фронтам і 2 камісараў. Прызначаліся з мэтай арганізацыі ваен. дзеянняў, кіраўніцтва, падрыхтоўкі і забеспячэння войск, парт.-паліт. і культ.-выхаваўчай работы. Мелі правы органаў сав. улады на тэр. дыслакацыі дадзенага аб’яднання; праводзіць мабілізацыю людскіх і матэрыяльных рэсурсаў на патрэбы фронту, забяспечваць рэв. парадак; у выпадку неабходнасці маглі ўмешвацца і адмяняць распараджэнні камандуючага і нават адлучаць яго ад пасады, аб чым павінны былі неадкладна рапартаваць вышэйстаячаму РВС. Непасрэдна РВС падпарадкоўваліся: штаб, рэв. ваен. трыбунал, палітаддзел, ваен. кантроль, нач. забеспячэння, нач. санітарнай службы і кіраўніцтва інспектараў родаў войск.

С.​А.​Фамін.

т. 14, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)