РАНЕ́ТКІ,

група драбнаплодных сартоў яблыні. Атрыманы скрыжаваннем сібірскай яблыні (яблыні ягаднай), яблыні Паласава ці яе гібрыдаў з еўрап. сартамі ці кітайкай. Зімаўстойлівыя, хуткаплодныя, штогод і багата пладаносяць. Выкарыстоўваюць у селекцыі, у паўн. абласцях як прышчэпы для драбнаплодных сартоў. Асн. сарты: Р. Ермалаева, Р. чырвоная, Р. пурпуровая, Дабрыня і інш.

т. 13, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ране́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ране́тка ране́ткі
Р. ране́ткі ране́так
Д. ране́тцы ране́ткам
В. ране́тку ране́ткі
Т. ране́ткай
ране́ткаю
ране́ткамі
М. ране́тцы ране́тках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)