Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ранава́танареч. ранова́то
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ранава́та, прысл.
Разм. Крыху рана. — Ці не ранавата, Іван Нічыпаравіч, — гаварыў Барташэвіч, устаючы з пасцелі. Апіраючыся на палку, ён прайшоўся па склепе.Якімовіч.— А курыць, брат, яшчэ ранавата, — сур’ёзна сказаў Толя заўчаснаму кавалеру, які і так зачырванеўся да вушэй.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зара́на, прысл. (разм.).
Занадта рана, ранавата.
З. падняцца з пасцелі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ранова́тонареч., разг.ранава́та, зара́на.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зара́на, прысл.
Разм. Занадта рана; ранавата. Жанчын.. на вуліцы яшчэ не было, і Алена падумала, што паднялася зарана, што трэба было б пачакаць трохі дома.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касаві́ца, ‑ы, ж.
Час касьбы. За колькі дзён да касавіцы Касцы заглянуць на паліцы, Каб малаток знайсці і бабку.Колас.У самую касавіцу выдалася добрае надвор’е, што рэдка бывае, бо звычайна дождж ідзе не тады, як просяць, а як косяць.Якімовіч.// Кашэнне траў, збажыны. Час такі, што жыта красуе, а касавіцу пачынаць ранавата.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
beforehand
[bɪˈfɔrhænd]
adv., adj.
за́гадзя, напе́рад; заўча́сна, зара́на, ранава́та
Are you not a little beforehand with this request for payment? — Ці вы не зара́на дамага́ецеся гэ́тае пла́ты?
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
3.каго-што. Надзець кайданы, аковы або злучыць кайданамі з кім-н.
С. злачынцаў.
4.перан., каго-што. Пазбавіць свабоды, лёгкасці ў рухах, дзеяннях.
Трывога скавала мае думкі.
С. сілы ворага.
5.перан., што. Зрабіць цвёрдым, нерухомым, замарозіўшы.
Мароз скаваў возера.
Зямлю скавала (безас.) ранавата.
|| незак.ско́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.ско́ўванне, -я, н.іско́ўка, -і, ДМ -ко́ўцы, мн. -і, -ко́вак, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сярэ́дзіна, ‑ы, ж.
1. Месца, прыблізна аднолькава аддаленае ад краёў, канцоў чаго‑н.; цэнтр. Кашлянуў бацька за печкай і ўрэшце ўстаў і выйшаў на сярэдзіну хаты.Пестрак.Крочыць Чарнавус сярэдзінаю вуліцы і ўсё-такі натыкаецца на плот.Кулакоўскі.Сеў [брат] у стары човен ды паплыў на сярэдзіну возера.Якімовіч.— Вочы б мае на іх не глядзелі! — сказала Антаніна Арцёмаўна і бразнула талерку на сярэдзіну стала.Васілёнак.// Сярэдняя частка чаго‑н. Уперадзе гарэў мост. Сярэдзіна яго завалілася.Лынькоў.Сярэдзіна лесу была ўзгоркавая.Маўр.// Унутраная частка чаго‑н.; тое, што знаходзіцца дзе‑н. унутры. Агонь шугаў і з акон — хата гарэла з сярэдзіны.Новікаў.Петушонак, сагнуўшыся, прысеў над падрапаным партфелем, хуценька адшпіліў яго і палез у сярэдзіну.Пташнікаў.Сярэдзіна ў дрэва амаль выгніла, а яно ўсё стаіць.Паўлаў.
2. Час, прыблізна аднолькава аддалены ад пачатку і канца чаго‑н. [Саракушы] паляцелі на зімоўку ў Афрыку, адкуль вернуцца ў сярэдзіне мая.В. Вольскі.Бралася недзе пад сярэдзіну дня, але палуднаваць, мусіць, было ранавата.Каваленка.// Прамежкавы момант у развіцці, ходзе чаго‑н. Сярэдзіна размовы. □ Гутарка ў іх, у цырульніка і кліента, ідзе даўно, я бяру яе тут з сярэдзіны.Брыль.
3. Прамежкавая пазіцыя ў чым‑н. Прызнацца, Бывае, што салідны кіраўнік Ад крайнасці да крайнасці прывык Хістацца, — Сярэдзіны няма ў ягонай працы.Корбан.
4.Разм. Паясніца. Віктар падышоў да .. [Домны], абняў за сярэдзіну і пасадзіў сабе на калені.Лобан.Не дачакаўшыся адказу, Лях хапіў Ільку.., прыціснуў падбародак к плячу, як кляшчамі абхапіў сярэдзіну.Каваль.//(звычайназпрыназоўнікам «у»). Вантробы, нутро. [Жарнавік] так рэзнуўся аб прыдарожны камень, што аж у сярэдзіне ў яго нешта трэснула.Якімовіч.Затросся дзед Талаш. Ком гарачыні пакаціўся дзесь у сярэдзіне каля сэрца.Колас.
•••
Залатая сярэдзіна — пра спосаб дзеянняў, пры якім пазбягаюць крайнасцей, рызыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)