ра́мпа, -ы, ж. (спец.).

1. Невысокі бар’ер уздоўж авансцэны, які прыкрывае ад гледачоў прыборы для асвятлення сцэны.

2. Асвятляльная апаратура, якая змяшчаецца за такім бар’ерам.

Агні рампы.

|| прым. ра́мпавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́мпа

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ра́мпа ра́мпы
Р. ра́мпы ра́мп
ра́мпаў
Д. ра́мпе ра́мпам
В. ра́мпу ра́мпы
Т. ра́мпай
ра́мпаю
ра́мпамі
М. ра́мпе ра́мпах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ра́мпа ж., театр. ра́мпа

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́мпа театр. ра́мпа, -пы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́мпа, ‑ы, ж.

Невысокі бар’ер уздоўж авансцэны, які прыкрывае ад гледачоў прыборы для асвятлення сцэны. Рассунуўшы машастовую заслону, перад рампай узнік канферансье. Мікуліч. // Асвятляльная апаратура, якая змяшчаецца за такім бар’ерам. Агні рампы.

[Фр. rempe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рампа

т. 13, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ра́мпа ж тэатр Rmpe f -, -n;

пры святле́ ра́мпы im Rmpenlicht

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ра́мпа

(фр. rampe)

1) нізкі бар’ер, які аддзяляе авансцэну ад глядзельнай залы;

2) асвятляльная апаратура, якая змяшчаецца за такім бар’ерам.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

footlights [ˈfʊtlaɪts] n. pl. theatre ра́мпа, святло́ ра́мпы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

floats

ра́мпа f. (у тэа́тры)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)