Ракі́тніца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Ракі́тніца
Р. Ракі́тніцы
Д. Ракі́тніцы
В. Ракі́тніцу
Т. Ракі́тніцай
Ракі́тніцаю
М. Ракі́тніцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ракітніца (в., Жабінкаўскі р-н) 6/213

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РАКІ́ТНІЦА,

вёска ў Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Брэст. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на Пд ад горада і чыг. ст. Жабінка, 20 км ад Брэста. 600 ж., 205 двароў (2001). Брэсцкае абл. ўпраўленне радыё і тэлебачання. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Курган Памяці на ўшанаванне памяці воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 13, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)