раку́шачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. раку́шачны раку́шачная раку́шачнае раку́шачныя
Р. раку́шачнага раку́шачнай
раку́шачнае
раку́шачнага раку́шачных
Д. раку́шачнаму раку́шачнай раку́шачнаму раку́шачным
В. раку́шачны (неадуш.)
раку́шачнага (адуш.)
раку́шачную раку́шачнае раку́шачныя (неадуш.)
раку́шачных (адуш.)
Т. раку́шачным раку́шачнай
раку́шачнаю
раку́шачным раку́шачнымі
М. раку́шачным раку́шачнай раку́шачным раку́шачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

раку́шачны геол. раку́шечный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раку́шачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ракушачніку; які складаецца з ракушак. Ракушачны бераг. Ракушачны пясок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раку́шнік, -у, м.

Порыстая вапнавая горная парода, якая складаецца з ракавін марскіх жывёл, змацаваных вапняковым ілам.

|| прым. раку́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раку́шечный раку́шачны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Mschelkalk m -(e)s мін. раку́шачнік, раку́шачны вапня́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

«ПЛАНЕ́ТА»,

гасцініца ў Мінску. Пабудавана ў 1980 на праспекце Машэрава (арх. Г.​Бенядзіктаў, У.​Начараў, Т.​Раманоўская). Дынамічная асіметрычная аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з 12-павярховага жылога корпуса на 601 месца і 2-павярховага аб’ёму рэстарана. Архітэктура жылога корпуса заснавана на рытме гарыз. міжпаверхавых керамзітабетонных панэлей і верт. навясных рэбраў. Сцены звонку аздоблены верт. цягамі з алюмінію. У афармленні інтэр’ераў выкарыстаны ракушачны туф, чорны лабрадарыт, шэры мармур, шпон, ціснёная скура. Прамавугольны ў плане аб’ём рэстарана выступае перад гал. фасадам гасцініцы і скампанаваны вакол унутр. двара. На гал. фасадзе асіметрычна размешчана дэкар. пано. Кесонная столь абедзеннай залы аздоблена сюжэтнай арнаментальнай фрэскавай размалёўкай, сцены аформлены серыяй дэкар. керамічных пано (маст. М.​Байрачны, С.​Каткова, В.​Прыешкін і інш.). Дэкар. акцэнт інтэр’ера — люстра з нёманскага шкла. Пры ўваходзе ў рэстаран керамічнае пано «Садоўніца» (маст. Я.​Кузняцоў).

А.​М.​Кулагін.

Гасцініца «Планета».

т. 12, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)