Ракавіца (в., Брэсцкі р-н) 1/216— 217 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ра́піца ’прамежнасць між капытоў каровы’, ра́поціна ’прамежнасць у капытах жывёлы’ (івац., Нар. лекс.), ра́паткі, ра́паціцы мн. л. ’тс’ (ЛА, 1), ра́потыця ’казырок’ (Лексика Пол.). Звязана з коранем *rap‑, прадстаўленым у прасл. *rapati ’браць, хапаць, сцягваць’ < і.-е. *rep‑ ’хапаць, сцягваць’, лац. rapere ’хапаць’, літ. répti ’ахопліваць’, параўн. таксама польск. дыял. rapa, rapka ’лапа з кіпцем (у птушак і дробных жывёлін)’, rapeć ’лапа, рука, капыт’. Магчыма змяшэнне з утварэннямі з *rak‑, параўн. ракавіца ’прамежнасць між капытоў у парнакапытных’ (Мат. Маг., 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́кавіна 1 ’прамежак паміж капытоў у жывёлін’, ’раздвоены капыт (каровы, свінні, казы)’ (ганц., Сл. ПЗБ; ЛА, 1), ракава́ціна (ганц., Сл. ПЗБ), рако́ўня (чэш., ЛА, 1), ра́кавішкі мн. л. (круп., Лекс. ландш., 56), ра́кавіца (добр.). Істотна, што назва азначае менавіта раздвоены капыт парнакапытных (каровы, свінні, казы). Па існуючай этымалогіі выводзіцца ад *raky, *rakъve ’абалонка’ (Фасмер, 3, 439). Аднак дня акрэслення першаснага значэння трэба звярнуць увагу на ўласна ’прамежак’, адсюль ра́кавіна развівае старажытную семантыку раздвоенасці ці выгнутасці (гл. рак 1, 3, ракі).
Ра́кавіна 2 ’ракавіна малюска’ (ТСБМ, Мат. Гом.), з-за адзінкавасці фіксацыі ў народнай мове, хутчэй за ўсё, запазычана з рус. ра́ковина ’тс’.
*Ра́кавіна 3, ра́ковіна ’нарост, гуз на дрэве’ (ТС). Імаверна, звязана з рак 2 (гл.) ’хвароба, вонкавай прыкметай каторай з’яўляецца зацвярдзелая язва асаблівага выгляду’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)