ракавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ракавы́ ракава́я ракаво́е ракавы́я
Р. ракаво́га ракаво́й
ракаво́е
ракаво́га ракавы́х
Д. ракаво́му ракаво́й ракаво́му ракавы́м
В. ракавы́ (неадуш.) ракаву́ю ракаво́е ракавы́я (неадуш.)
Т. ракавы́м ракаво́й
ракаво́ю
ракавы́м ракавы́мі
М. ракавы́м ракаво́й ракавы́м ракавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

ра́кавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ра́кавы ра́кавая ра́кавае ра́кавыя
Р. ра́кавага ра́кавай
ра́кавае
ра́кавага ра́кавых
Д. ра́каваму ра́кавай ра́каваму ра́кавым
В. ра́кавы (неадуш.)
ра́кавага (адуш.)
ра́кавую ра́кавае ра́кавыя (неадуш.)
ра́кавых (адуш.)
Т. ра́кавым ра́кавай
ра́каваю
ра́кавым ра́кавымі
М. ра́кавым ра́кавай ра́кавым ра́кавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

ракавы́ книжн. роково́й

ра́кавы II мед. ра́ковый;

~вая пухлі́на — ра́ковая о́пухоль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́кавы 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рака ​1. Ракавая клюшня. □ Прызнацца, і Міколка з бацькам .. да вялікай радасці дзеда баяўся лазіць і па ракавых пячорах. Лынькоў. // Прыгатаваны з ракаў. Ракавы суп.

ра́кавы 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рака ​2. Ракавая пухліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ракавы́ разм гл фатальны

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ра́кавы

1. заал Krebs-;

2. мед Krebs-;

ра́кавая пухлі́на Krbsgeschwulst f -, -schwülste

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рак², -у, м.

1. Злаякасная пухліна ў арганізме чалавека або жывёлы.

Р. страўніка.

2. Хвароба раслін.

Р. бульбы.

|| прым. ра́кавы, -ая, -ае.

Ракавая пухліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ракавы́ ’гадавы’ (зэльв., Сл. рэг. лекс.; Нас.). Ад рок у значэнні ’год’, параўн. польск. rok ’год’, roczny ’гадавы’. Гл. ракава́ць, рок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рак¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Пакрытая панцырам прэснаводная або марская жывёліна з клюшнямі і брушкам.

Рачны р.

Калі рак свісне — невядома калі або ніколі.

Паказаць, дзе ракі зімуюць каму — правучыць, пакараць каго-н.

|| памянш. рачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. ра́кавы, -ая, -ае і рачы́ны, -ая, -ае.

Ракавая шыйка (брушка рачнога рака). Рачыныя вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

онкоге́нный мед. анкаге́нны; ра́кавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)