горад у цэнтр.ч. Індыі, на ПнУ Дэкана, у штаце Мадх’я-Прадэш. Засн. ў 14 ст. Каля 500 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: тэкст., харч., дрэваапр., металаапрацоўчая. Ун-т. Акадэмія музыкі. Археал. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́НА ((Khorana) Хар Гобінд) (н. 9.1.1922, г.Райпур, Індыя) амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1966). Замежны чл.АНСССР (1971). Скончыў Пенджабскі ун-т (1945, г. Лахор),
Ліверпульскі ун-т (1948). З 1950 у Кембрыджскім ун-це, з 1952 ва ун-це Брытанскай Калумбіі ў г. Ванкувер (Канада), з 1960 у Ін-це даследавання ферментаў Вісконсінскага ун-та ў г. Мадысан (ЗША, з 1962 праф.), з 1970 у Масачусецкім тэхнал. ін-це. Навук. працы па сінтэзе каферментаў, нуклеатыдаў і нуклеінавых кіслот. Зрабіў значны ўклад у расшыфроўванне генет. кода. Сінтэзаваў ген транспартнай РНК. Нобелеўская прэмія 1968 (разам з Р.У.Холі і М.У.Нірэнбергам).