Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раз’ю́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад раз’юшыць.
2.узнач.прым. Які ашалеў ад злосці, раз’ятраны, разлютаваны. Раз’юшаны звер. □ Злы, раз’юшаны, са сцятымі зубамі, з ссунутымі брывамі пераступіў .. [войт] парог свае хаты.Колас.Раз’юшаная, ашалелая ад рэўнасці жанчына стукае з усяе сілы ў дзверы.«Полымя».Раз’юшаны .. бугай .. прыпёр хлопчыка да дуба, узняў высока на рогі і кінуў вобзем.Краўчанка.// Які адлюстроўвае крайняе ўзбуджэнне, шаленства. Прычыніўшы за сабою дзверы, .. [Понтус] шукаў раз’юшанымі вачыма жонкі.Карпаў.//перан. Шалёны, неўтаймаваны. Як толькі мы выйшлі за браму, раз’юшаны вецер наляцеў на нас, закідваючы калючай снежнай трухой.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)