разрэ́дзіць, -рэ́джу, -рэ́дзіш, -рэ́дзіць; -рэ́джаны; зак., што.

1. Зрабіць радзейшым, не такім частым, аддзяліўшы прамежкамі адзін ад аднаго.

Р. буракі.

2. Зрабіць меней шчыльным, меней густым.

Сонца разрэдзіла туман.

3. Разбавіць, развесці якой-н. вадкасцю.

Р. раствор.

|| незак. разрэ́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разрэ́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разрэ́дзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разрэ́джу разрэ́дзім
2-я ас. разрэ́дзіш разрэ́дзіце
3-я ас. разрэ́дзіць разрэ́дзяць
Прошлы час
м. разрэ́дзіў разрэ́дзілі
ж. разрэ́дзіла
н. разрэ́дзіла
Загадны лад
2-я ас. разрэ́дзь разрэ́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час разрэ́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разрэ́дзіць сов.

1. (сделать менее густым) разжиди́ть, разба́вить;

2. (сделать менее частым) разреди́ть, прореди́ть;

р. усхо́ды гаро́дніны — прореди́ть всхо́ды овоще́й;

3. (сделать менее плотным) разреди́ть;

р. паве́тра — разреди́ть во́здух

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разрэ́дзіць, ‑рэджу, ‑рэдзіш, ‑рэдзіць; зак., што.

1. Зрабіць радзейшым, не такім частым, аддзяліўшы прамежкамі адзін ад другога. Разрэдзіць пасевы.

2. Зрабіць меней шчыльным, меней густым. У гэты час узышоў толькі што месяц і ледзь-ледзь разрэдзіў цемру. Галавач.

3. Разбавіць, размяшаць вадой. Разрэдзіць раствор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрэ́дзіць

1. spärlich ánordnen; líchten vt (лес, сад); с.-г. áusdünnen vt;

2. (паветра і г. д.) verdünnen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разреди́ть сов. разрэ́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разжиди́ть сов., разг. разрэ́дзіць, разба́віць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разрэ́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разрэдзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрэ́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разрэджваць — разрэдзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rozrzedzić

зак. разрэдзіць; разбавіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)