разро́зніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.

Парушыць цэласнасць, адзінства (камплекта, сукупнасці чаго-н.).

Р. камплект часопіса.

|| незак. разро́зніваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разро́зніць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разро́зню разро́знім
2-я ас. разро́зніш разро́зніце
3-я ас. разро́зніць разро́зняць
Прошлы час
м. разро́зніў разро́знілі
ж. разро́зніла
н. разро́зніла
Загадны лад
2-я ас. разро́зні разро́зніце
Дзеепрыслоўе
прош. час разро́зніўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разро́зніць сов. разро́знить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разро́зніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Парушыць цэласнасць, адзінства (камплекта, сукупнасці чаго‑н.). Разрозніць гарнітур. Разрозніць сталовы набор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разро́знить сов. разро́зніць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разро́зніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разрозніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разро́знены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разрозніць.

2. у знач. прым. Які не складае камплекта; у якім не хапае асобных частак. Разрозненая мэбля. □ Былі тут [на стэлажы], акрамя разрозненых (ад 17 да 25‑га) тамоў Леніна, выбраныя творы Фрунзе, Брэм — «Жыццё жывёл», «Жыццё птушак» і «Звяры лесу». Чыгрынаў. Чалавечак глядзеў на яго звысоку, нібы гэта ён, Алесь, гандляваў .. старымі календарамі і разрозненымі падшыўкамі «Северной пчелы». Караткевіч.

3. у знач. прым. Пазбаўлены сувязі, адзінства. — З усіх сіл стрымліваць сялянскія выступленні, калі яны будуць, — змрочна сказаў Кастусь. — Не час для крыві. Дый потым, якая з іх карысць, з разрозненых? Караткевіч. // Адзінкавы, асобны. Разрозненыя гукі. □ Ранішняя сінь застала ў бязмежным небе разрозненыя кучкі хмарак. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)