разрахава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разраху́юся разраху́емся
2-я ас. разраху́ешся разраху́ецеся
3-я ас. разраху́ецца разраху́юцца
Прошлы час
м. разрахава́ўся разрахава́ліся
ж. разрахава́лася
н. разрахава́лася
Загадны лад
2-я ас. разраху́йся разраху́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час разрахава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разрахава́цца сов., см. разлічы́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разрахава́цца, ‑рахуюся, ‑рахуешся, ‑рахуецца; зак.

Разм. Тое, што і разлічыцца (у 1, 2 знач.). Днём, пасля заняткаў, знайшоў сабе новую кватэру, прыйшоў на старую толькі разрахавацца ды забраць свае сціплыя рэчы. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрахава́цца, разрахо́ўвацца гл. разлічыцца 1.

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разрахо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да разрахавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)