разра́днік¹, а, мн. -і, -аў, м.

Аўтаматычнае прыстасаванне, якое засцерагае электрычныя ўстаноўкі ад перанапружання.

Іскравы р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разра́днік², -а, мн. -і, -аў, м.

Спартсмен, які мае спартыўны разрад.

|| ж. разра́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разра́днік

‘прыстасаванне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. разра́днік разра́днікі
Р. разра́дніка разра́днікаў
Д. разра́дніку разра́днікам
В. разра́днік разра́днікі
Т. разра́днікам разра́днікамі
М. разра́дніку разра́дніках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разра́днік

‘спартсмен’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. разра́днік разра́днікі
Р. разра́дніка разра́днікаў
Д. разра́дніку разра́днікам
В. разра́дніка разра́днікаў
Т. разра́днікам разра́днікамі
М. разра́дніку разра́дніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разра́днік I м., разг. разря́дник

разра́днік II м., тех. разря́дник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разра́днік ​1, ‑а, м.

Аўтаматычнае прыстасаванне, якое засцерагае электрычным устаноўкі ад перанапружання. Іскравы разраднік.

разра́днік ​2, ‑а, м.

Спартсмен, які мае спартыўны разрад. На прадпрыемствах амаль уся моладзь — значкісты ГПА і спартсменыразраднікі. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разраднік (тэхн.) 2/12, 15; 6/376; 9/74

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РАЗРА́ДНІК электрычны,

прыстасаванне (апарат, прылада) у выглядзе 2 ці некалькіх электродаў, раздзеленых дыэлектрычным прамежкам (паветрам, газам, цвёрдым целам). Пры павышэнні напружання да пэўнага (прабойнага) значэння прамежак паміж электродамі прабіваецца эл. разрадамі, што прадухіляе ў эл. абсталяванні прабой ізаляцыі паміж праваднікамі.

Вентыльны Р. мае шэраг іскравых прамежкаў, паслядоўна з якімі ўключаны нелінейныя рэзістары; прызначаны для аховы ізаляцыі электраабсталявання ад атм. і камутацыйных перанапружанняў. У трубчастым Р. іскравы прамежак размешчаны ў канале трубкі, зробленай з ізаляцыйнага газагенерыруючага матэрыялу (газ, вылучаны пры разрадзе, гасіць дугу). Трубчасты Р.: выкарыстоўваецца ў асн. для аховы паветраных ЛЭП ад перанапружанняў. Існуюць таксама Р.: газавы (для аховы апаратуры правадной сувязі), імпульсны (у імпульсных прыладах), кіравальны (у імпульсных мадулятарах), рэзанансны (у антэнных камутатарах радыёлакацыйных станцый) і інш.

Разраднікі: а — вентыльны (1 — разрадныя іскравыя прамежкі; 2 — ізалюючыя дыскі); б — фібрабакелітавы трубчасты (1 — пробка са стальным каўпаком; 2 — электрод, 3, 4 — фібравая і гетынаксавая трубкі); в — кіравальны іскравы (1 — кіроўны электрод; 2 — асноўныя электроды).

т. 13, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

разра́днік​I м. эл. Entláder m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разра́днік​II м. спарт. Léistungssportler m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)