разрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.

Разграбіць, расцягнуць, раскрасці.

Р. маёмасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разрабава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разрабу́ю разрабу́ем
2-я ас. разрабу́еш разрабу́еце
3-я ас. разрабу́е разрабу́юць
Прошлы час
м. разрабава́ў разрабава́лі
ж. разрабава́ла
н. разрабава́ла
Загадны лад
2-я ас. разрабу́й разрабу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час разрабава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разрабава́ць сов. разгра́бить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разрабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

Рабуючы, расцягнуць, раскрасці; разграбіць. Домік [Элізы Ажэшкі] у Гродне цудам уцалеў у часе вайны, але экспазіцыю музея фашысты разрабавалі дашчэнту. «Помнікі». // Рабуючы, спустошыць; абрабаваць. Фашысты знішчылі і школу, і сельсавет, разрабавалі калгасы. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрабава́ць (us)ruben vt; (us)plündern vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разгра́бить сов. разгра́біць, разрабава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разрабава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разрабаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rozgrabić

зак. разрабаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rozrabować

зак. разрабаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

заплю́ндраць

разрабаваць, вынішчыць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заплю́ндраю заплю́ндраем
2-я ас. заплю́ндраеш заплю́ндраеце
3-я ас. заплю́ндрае заплю́ндраюць
Прошлы час
м. заплю́ндраў заплю́ндралі
ж. заплю́ндрала
н. заплю́ндрала
Загадны лад
2-я ас. заплю́ндрай заплю́ндрайце
Дзеепрыслоўе
прош. час заплю́ндраўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)