Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
разо́ра, -ы, мн. -ы, -зо́р і -аў, ж.
1. Доўгая канаўка на паверхні зямлі, праведзеная плугам у час ворыва.
Вузкія разоры.
2. Паглыбленне ў выглядзе канаўкі, зробленае плугам або лапатай на полі і агародзе для сцёку вады і для праходу.
Ісці разорай.
|| прым.разо́равы, -ая, -ае іразо́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разо́раж. борозда́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разо́ра, ‑ы, ж.
1. Доўгая канаўка на паверхні зямлі, праведзеная плугам у час ворыва. Роўная істужка разоры ціха развіналася следам за Сёмкам, нідзе не адыходзячы ад мяжы на болей, чым ставала ўлегчыся вывернутай плугам зямлі.Гартны.Васіль таксама ездзіў з маткаю, прывучаўся трымаць плуг, праганяць разору.Кулакоўскі.Самая меншая Кулініна дачка борздзенька бяжыць уперадзе. Кідае ў вузкую разору палавінкі бульбін.Паўлаў.
2. Паглыбленне ў выглядзе канаўкі, зробленае плугам або лапатай на полі і агародзе для сцёку вады і для праходу. Арцём звярнуў на агароды, шуснуў у каноплі, адтуль разораю між капусты забег у падворак Юркі Труса.Колас.З дарогі звярнулі [Андрэй з Апанасам] на поле і ішлі разораю праз маладое жыта.Пестрак.
3. Прадаўгаватае паглыбленне ў чым‑н. Цякла тут з лесу невялічка Травой заросшая крынічка, Абодва берагі каторай Лазняк, ракітнік абступалі, Бруіліся ў цяньку іх хвалі І ў луг чуць значнаю разорай Ішлі спакойна між чаротаў.Колас.Скура на руках таўшчала, трэскалася на пальцах і далонях, пакідаючы глыбокія разоры.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разора
Том: 29, старонка: 464.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Разо́ра ’баразна’ (ТСБМ), розо́ра, рузо́ра, разо́рка, розо́рка ’разора’ (маст., пух., гродз., лід., нараўл., драг., пруж., шчуч., Сл. ПЗБ), разо́рына ’баразна’ (Нас., Сцяшк.), разо́р ’разора’ (Нар. лекс., Нар. Гом., Выг., Гарэц., Др.-Падб., Сцяшк., Яруш., Дэмб.). Утворана ад раз- і араць (гл.). Сюды ж разо́рваць ’выворваць бульбу’ (Сцяшк., Янк. 3.), разо́раны, разо́раты ’узараны’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разо́раж, разо́рынажс.-г. Fúrche f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
разо́ра
1. Канаўка, жалабок паміж барознамі бульбы, буракоў, які атрымліваецца пры акучванні (БРС). Тое ж разорына (БРС).
2. Глыбокая і шырокая баразна, равочак паміж загонамі пры ворыве ўроскідку або каля мяжы пры ворыве ўсклад (Беш.Касп., Браг., Дубр., Жытк., Кобр., Маз., Рэч., Сал., Слуцк.Сержп. Грам., Стол., Шчуч.). Тое ж разорына (Дубр., Нас.), разор (Лёзн., Смален.Дабр.), разорва (Зах. Бел.Др.-Падб.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
разо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Памянш.даразора; невялікая разора. Звяруга па разорцы ў градах накіраваўся проста да свірка.Дамашэвіч.Цяпер дзяўчаты, відаць, адразу заўважаюць .. [Андрэеву] сівізну, прыпухліны пад вачамі і дзве глыбокія разоркі, што ляглі каля губ.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разо́рына, ‑ы, ж.
Разм. Асобная разора. Раўнавага была ўжо страчана, і .. [Чубар] паляцеў паміж разорын, хапаючыся рукамі за слізкі бульбоўнік.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)