разню́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Распазнаць нюхам.

Сабака разнюхаў след зайца.

2. перан., што і пра што. Даведацца пра што-н. тайком; разведаць (разм.).

Ад яе нічога не ўтоіш, умомант разнюхае.

|| незак. разню́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разню́хаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разню́хаю разню́хаем
2-я ас. разню́хаеш разню́хаеце
3-я ас. разню́хае разню́хаюць
Прошлы час
м. разню́хаў разню́халі
ж. разню́хала
н. разню́хала
Загадны лад
2-я ас. разню́хай разню́хайце
Дзеепрыслоўе
прош. час разню́хаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разню́хаць сов., прям., перен., разг. разню́хать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разню́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Распазнаць нюхам (пра жывёл). А .. [каля павароткі] ужо сляды або прапалі, або выветрыліся, і сабака больш нічога не мог разнюхаць. Чорны.

2. перан. Даведацца пра што‑н. тайком; разведаць. Цікаўныя суседкі памкнуліся было разнюхаць, каго гэта падчапіла Марыся. Новікаў. — Не бойся за мяне! — злосна адказаў Павел. — Мяне голымі рукамі не возьмеш. Сядзі і чакай. Я на адной назе... Разнюхаю і назад. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разню́хаць, разню́хваць

1. wttern vt, usschnüffeln vt; ufspüren vt;

2. разм. (разведаць) heruskriegen vt, usfindig mchen, dahnterkommen* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разню́хать сов.

1. разню́хаць;

2. перен., разг. разню́хаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разню́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разнюхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разню́ханы прям., перен., разг. разню́ханный; см. разню́хаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wywąchać

зак. разнюхаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

разню́хваць несов., прям., перен., разг. разню́хивать; см. разню́хаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)