Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
разны́ geschnítzt; geschnítten;
разна́я рабо́та Schnítzarbeit f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Schnítzarbeitf -, -en разна́я рабо́та [пра́ца]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Вільча́к ’верх страхі ля вільчыка’ (Касп.); ’разная фігура над франтонам зверху даху’ (БРС); ’вільчык’ (КТС); ’верх даху’ (Абрэмб.). Да вілкі ’развілка, вілы’ (гл.). Паводле В. У. Мартынава (вусн. паведамл.), звязана з усх.-польск.wilk ’дзве дошкі, збітыя разам пад вуглом, якімі накрываецца зверху вільчык гонтавага даху’ (КСПГ) < wilk ’воўк, разная фігура (галава воўка), якая аздабляла вільчык’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АБРО́СІМАЎ Пётр, разьбяр і цясляр канца 17 ст. Выхадзец з Беларусі. Працаваў у Палаце разьбярскіх і сталярскіх спраў Маскоўскага Крамля, «новым пацешным двары цара» ў Аляксандравай Слабадзе. У 1682—83 кіраваў арцеллю бел. разьбяроў, якая з арцеллю К.Міхайлава выконвала разная іканастасы для Новадзявочага і Данскога манастыроў, у 1686 — для царквы Пятра і Паўла ў Маскве. Выконваў асабістыя заказы цара і царыцы (крэслы, ківоты, шуфляды, шкатулкі, падносныя сталы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Schnitzeréif -, -en
1) разьба́ (па дрэве, касці)
2) разна́я рабо́та, разны́я вы́рабы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Валья́н ’шурпаты валік, з дапамогай якога гатовая тканіна накручваецца на таварна-здымны валік’ (КТС). Да вал (?). Даль (1, 163) прыводзіць вальян, вальявочный, вальячный ’разная, чаканная работа’, якія звязвае (гл. таксама Шанскі, 1, В, 15) з вальяжный ’прыгожа выраблены’ < во‑льячный ад льяк ’форма пры ліцці’. Тады, магчыма, вальян — гэта спецыяльна адліты вал з адпаведнымі «шурпатасцямі».
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЖАКО́Б (Jacob),
сям’я франц. майстроў маст. мэблі.
Жорж (6.7.1739, Шэні, Францыя — 5.7.1814). Ствараў свой стыль мэблі ў стылі класіцызму (разная з пазалотай, пазней з паліраванага чырв. дрэва і пазалочанай бронзы з ант. матывамі). Працаваў таксама па эскізах Ж.Л.Давіда (мэбля для майстэрні жывапісца, 1789—90), Ш.Персье і П.Фантэна (мэбля для залы пасяджэнняў Канвента ў парыжскім палацы Цюільры, 1793) і інш.
Франсуа Анарэ (празваны Жакоб Дэмальтэр; 6.2.1770, Парыж — 15.8.1841). Сын Жоржа. Пасля 1803 заснаваў разам з бацькам фірму (існавала да 1812), якая праславілася сваёй мэбляй у стылі ампір для палацаў Напалеона I, Цюільры.
Жорж Альфонс (21.2.1799, Парыж — 7.6.1870). Сын Франсуа Анарэ. З сярэдзіны 19 ст. вырабы яго майстэрні вызначаліся як «стыль жакоб» (мэбля з чырв. дрэва з наклеенымі палоскамі латуні).
Да арт.Жакоб. Ф.А.Жакоб. Туалет з палаца Цюільры. 1805—10.