размяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. што. Абмяняць адны грашовыя купоны або манеты на больш дробныя ў адпаведнай колькасці.

Р. сто рублёў.

2. Пра гады.

Р. пяты дзясятак.

3. каго-што. Абмяняць каго-, што-н. на другое падобнае або на другога падобнага.

Р. кватэру.

Р. палонных.

|| незак. разме́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разме́н, -у, м.; прым. разме́нны, -ая, -ае.

Разменныя манеты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размяня́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. размяня́ю размяня́ем
2-я ас. размяня́еш размяня́еце
3-я ас. размяня́е размяня́юць
Прошлы час
м. размяня́ў размяня́лі
ж. размяня́ла
н. размяня́ла
Загадны лад
2-я ас. размяня́й размяня́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час размяня́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

размяня́ць сов.

1. (вещи и т.п.) обменя́ть;

2. (деньги) разменя́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Абмяняць каго‑, што‑н. на другое падобнае або на другога падобнага. Размяняць палонных. // У шахматнай гульні — зрабіць размен фігур. Размяняць ферзёў.

2. Абмяняць адны грашовыя купоны або манеты на больш дробныя ў адпаведнай колькасці. [Алесь:] — Толькі паўрубель гэты дзеду ўсё ж аддамо. Размяняем на медзь і аддамо. Караткевіч. Размяняю зарплату на медзякі — І грашыма цябе засыплю! Барадулін. // Пачаць расходаваць, траціць (буйную купюру). [Гарык:] «Дарагая матуля, жыву нішто сабе: учора размяняў апошні чырвонец». Скрыган. / Пра гады. [Трахім:] І так зажыўся на гэтым свеце — хвала богу, восьмы дзесятак размяняў... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размяня́ць (in)wechseln vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разме́нны гл. размяняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разме́ньваць гл. размяніць, размяняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разме́н гл. размяніць, размяняцца, размяняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неразме́нны, -ая, -ае.

Які нельга размяняць, які не падлягае размену (пра грошы).

Неразменная манета.

|| наз. неразме́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размяняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)