размно́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак.

1. Павялічыцца ў колькасці, ліку.

2. Распладзіцца, развесціся (пра раслінныя і жывёльныя арганізмы).

Размножыліся бабры.

|| незак. размнажа́цца, -а́ецца.

|| наз. размнажэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размно́жыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. размно́жыцца размно́жацца
Прошлы час
м. размно́жыўся размно́жыліся
ж. размно́жылася
н. размно́жылася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

размно́жыцца сов.

1. (увеличиться в числе) размно́житься, умно́житься;

2. (расплодиться) размно́житься, развести́сь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размно́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

1. Павялічыцца ў колькасці, ліку.

2. Распладзіцца, развесціся (пра жывёльныя і раслінныя арганізмы). За адзінаццаць год усурыйскія яноты размножыліся і разбрыліся далёка ад таго месца .., дзе былі выпушчаны першыя далёкаўсходнія перасяленцы. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размно́житься

1. размно́жыцца;

2. (расплодиться) распладзі́цца, размно́жыцца, разве́сціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размнажа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. размно́жыцца.

2. Аднаўляць патомства (пра раслінныя і жывёльныя арганізмы).

Рыбы размнажаюцца ікрой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разве́сціся², 1 і 2 ас. не ўжыв., -вядзе́цца; -вёўся, -вяла́ся, -ло́ся; зак.

Распладзіцца, размно́жыцца.

Развялося многа камароў.

|| незак. разво́дзіцца, -дзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

rozmnożyć się

зак. размножыцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rozplenić się

зак. размножыцца, распладзіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

размнажэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. размнажаць — размножыць і размнажацца — размножыцца.

2. Аднаўленне патомства жывёльным або раслінным арганізмам. Бясполае размнажэнне. Палавое размнажэнне. Вегетатыўнае размнажэнне раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)