2. Знак, паметка, метка, пастаўленыя з мэтай абазначэння чаго‑н., указання на што‑н. Віталь уважліва прыглядаецца да кожнага вагона, чытаючы крэйдавую разметку на сценках.Васілёнак.// Знакі ў тэксце, якія паказваюць, як павінен быць набраны тэкст. Набор па разметцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАЗМЕ́ТКА,
1) слясарная аперацыя нанясення на загатоўкі метак (кропак і ліній), якія паказваюць контуры паверхняў, што падлягаюць мех. апрацоўцы, а таксама восевых і дапаможных ліній, цэнтравых знакаў для выверкі загатовак пры ўстаноўцы на станках.
Робіцца на спец. разметачнай пліце з дапамогай разнастайных разметачных інструментаў. Асн. спосабы Р.: па чарцяжы, шаблоне, узоры, па месцы (па памерах адной дэталі размячаюць памеры спалучанай з ёй дэталі). Для правільнай устаноўкі загатовак на разметачнай пліце карыстаюцца спец. прызмамі, дамкратамі, падкладкамі і інш. 2) Р. дарожная — лініі і абазначэнні на праезнай частцы вуліц і дарог, на апорах мастоў, бардзюрах і інш. Устанаўліваюць парадак дарожнага руху, дапамагаюць арыентавацца ў дарожных абставінах.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разме́тачны (отразме́тка) разме́точный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
РЭ́ЙСМУС, рэйсмас (ад ням. reißen чарціць + Maß мера, памер),
інструмент, які выкарыстоўваецца ў метала- і дрэваапрацоўцы для нанясення на загатоўках разметачных ліній паралельна выбранай базавай лініі (гл.Разметка), перанясення памераў з маштабнай лінейкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛІЦО́ВАЧНЫЯ РАБО́ТЫ,
аддзелка вонкавых і ўнутр. паверхняў збудаванняў ліставымі і плітачнымі матэрыяламі, разнавіднасць аддзелачных работ. Павышаюць даўгавечнасць і паляпшаюць архітэктурна-маст. выразнасць будынкаў. Асн. аперацыі: сартаванне і падрыхтоўка абліцовачных матэрыялаў, прыгатаванне буд. раствораў, клеяў і масцік, падрыхтоўка і разметка паверхні, уласна абліцоўка. Вонкавыя абліцовачныя работы выконваюць адначасова з муроўкай сцен ці пасля іх узвядзення, унутраныя праводзяць па заканчэнні агульных буд. работ. Адзін з відаў абліцовачных работ — мазаічнае пакрыццё (гл. ў арт.Мазаіка).