разме́тачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разме́тачны разме́тачная разме́тачнае разме́тачныя
Р. разме́тачнага разме́тачнай
разме́тачнае
разме́тачнага разме́тачных
Д. разме́тачнаму разме́тачнай разме́тачнаму разме́тачным
В. разме́тачны (неадуш.)
разме́тачнага (адуш.)
разме́тачную разме́тачнае разме́тачныя (неадуш.)
разме́тачных (адуш.)
Т. разме́тачным разме́тачнай
разме́тачнаю
разме́тачным разме́тачнымі
М. разме́тачным разме́тачнай разме́тачным разме́тачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разме́тачны (от разме́тка) разме́точный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разме́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да разметкі (у 1 знач.), прызначаны для яе. Разметачныя работы. Разметачны цыркуль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разме́ціць, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны; зак., што.

Расставіць значкі, меткі.

Р. шрыфты.

|| незак. размяча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разме́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.; прым. разме́тачны, -ая, -ае.

Р. інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГАТАВА́ЛЬНЯ,

набор інструментаў для чарцёжна-графічных работ у спец. футляры. Асн. інструменты набору: цыркуль, вымяральны і прапарцыянальны цыркулі, рэйсфедэр, чарцёжны і разметачны кронцыркулі, транспарцір і інш. Гатавальні бываюць універсальныя, школьныя, партатыўныя, для канструктарскіх і капіравальных работ.

т. 5, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЗМЕ́ТКА,

1) слясарная аперацыя нанясення на загатоўкі метак (кропак і ліній), якія паказваюць контуры паверхняў, што падлягаюць мех. апрацоўцы, а таксама восевых і дапаможных ліній, цэнтравых знакаў для выверкі загатовак пры ўстаноўцы на станках.

Робіцца на спец. разметачнай пліце з дапамогай разнастайных разметачных інструментаў. Асн. спосабы Р.: па чарцяжы, шаблоне, узоры, па месцы (па памерах адной дэталі размячаюць памеры спалучанай з ёй дэталі). Для правільнай устаноўкі загатовак на разметачнай пліце карыстаюцца спец. прызмамі, дамкратамі, падкладкамі і інш. 2) Р. дарожная — лініі і абазначэнні на праезнай частцы вуліц і дарог, на апорах мастоў, бардзюрах і інш. Устанаўліваюць парадак дарожнага руху, дапамагаюць арыентавацца ў дарожных абставінах.

Інструменты для разметкі: 1 — чарцілка; 2 — кернер-цыркуль; 3 — разметачны цыркуль; 4 — рэйсмус; 5 — разметачны штангенцыркуль; 6 — штангенрэйсмус.

т. 13, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цы́ркуль, ‑я, м.

Інструмент, які складаецца з дзвюх рассоўных ножак і служыць для вычэрчвання акружнасцей і іх дуг, лінейных вымярэнняў і пераносу размераў. Разметачны цыркуль. □ На палічках ляжала шмат разнастайных інструментаў: малаткі рознай велічыні і формы, .. рашпілі, напільнікі, цыркулі, .. лінейкі, трыкутнікі. Бядуля.

[Ад лац. circulus — круг.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)