разме́рнасць
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
| Н. |
разме́рнасць |
| Р. |
разме́рнасці |
| Д. |
разме́рнасці |
| В. |
разме́рнасць |
| Т. |
разме́рнасцю |
| М. |
разме́рнасці |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
разме́рнасць, ‑і, ж.
У фізіцы — выраз, які паказвае, у колькі разоў зменіцца адзінка фізічнай велічыні пры змяненні адзінкі велічынь, прынятых у дадзенай сістэме за асноўныя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Размернасць (у метралогіі) 9/73
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Размернасць (у тапалогіі) 9/73
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЕ́РНАСЦЬ фізічнай велічыні,
выраз, які паказвае сувязь вытворнай фізічнай велічыні (адзінкі фіз. велічыні) з велічынямі (адзінкамі), прынятымі за асноўныя ў сістэме велічынь або ў сістэме адзінак.
Абазначаецца сімвалам dim (ад англ. dimension размернасць) і запісваецца ў выглядзе здабытку сімвалаў, якія адпавядаюць асн. велічыням, узведзеным у пэўную ступень (паказчык Р.). У агульным выглядзе Р. некаторай велічыні X запісваецца ў выглядзе dimX = LαMβTγ∙IδQμNυJη, дзе L, M, T, I, Q, N, J — сімвалы даўжыні, масы, часу, сілы току, тэрмадынамічнай т-ры, колькасці рэчыва і сілы святла адпаведна, α, β, γ, δ, μ, υ, η — паказчыкі Р. гэтых велічынь. Напр., Р. сілы F = ma, дзе m — маса цела, a — паскарэнне, вызначыцца формулай dimF = dimm∙dima = (M)(LT−2) = = LMT−2, дзе паказчыкі Р. даўжыні L, масы M і часу T, роўныя 1,1 і -2 адпаведна. Велічыні, якія маюць усе паказчыкі Р., роўныя 0, наз. безразмернымі велічынямі.
А.І.Болсун.
т. 13, с. 261
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЕ́РНАСЦЬ у геаметрыі,
колькасць каардынат, неабходных для вызначэння адвольнага пункта геам. фігуры. Напр., месцазнаходжанне пункта на лініі вызначаецца адной каардынатай (Р. лініі роўная 1), на паверхні — дзвюма (Р. паверхні роўная 2), у 3-мернай прасторы — трыма. Р. канечнамернай вектарнай прасторы роўная ліку вектараў яе базісу. У тапалогіі паняцце геам. Р. абагульняецца на адвольныя прасторы (мноствы): пустое мноства мае Р., роўную -1; Р. прасторы X — найменшы цэлы дадатны лік п, такі, што кожны пункт з X мае адвольна малое наваколле з Р. межаў, меншай за п. Гл. таксама Мнагамерная прастора.
т. 13, с. 261
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разме́рность физ. разме́рнасць, -ці ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МНАГАМЕ́РНАЯ ПРАСТО́РА,
прастора, размернасць якой перавышае 3. Напр., Мінкоўскага прастора-час мае размернасць 4. Мае дастасаванні ў матэм. аналізе, фізіцы. Выкарыстоўваюцца больш агульныя М.п. — n-мерныя вектарныя прасторы, n-мерныя мнагастайнасці і інш.
Паняцці звычайнай 3-мернай эўклідавай прасторы абагульняюцца на выпадак большага ліку вымярэнняў. Напр., у n-мернай эўклідавай прасторы En пункт задаецца каардынатамі x1, x2, ... , xn, якія могуць прымаць любыя сапраўдныя значэнні. Адлегласць паміж пунктамі M(x1, x2, ..., xn) і M′(x′1, x′2, ..., x′n) вызначаецца паводле формулы
уводзяцца таксама паняцці лініі, прамой, адрэзка прамой, паверхні, k-мернай плоскасці і інш.
т. 10, с. 500
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДЫУС ІНЕ́РЦЫІ ў механіцы,
фізічная велічыня R, якая мае размернасць даўжыні і з дапамогай якой момант інерцыі цела адносна зададзенай восі выражаецца формулай J = MR2, дзе M — маса цела. Напр., для аднароднага шара Р.і. адносна восі, што праходзіць праз яго цэнтр, прыкладна роўны 0,632r, дзе r — радыус шара.
т. 13, с. 239
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МПТАНАЎСКАЯ ДАЎЖЫНЯ́ ХВА́ЛІ,
фізічная велічыня, якая мае размернасць даўжыні і вызначае вобласць праяўлення рэлятывісцкіх квантавых эфектаў. Для элементарнай часціцы з масай m К.д.х.
,
— пастаянная Планка, c — скорасць святла ў вакууме. Назва звязана з тым, што λ0 вызначае змену даўжыні хвалі эл.-магн. выпрамянення ў Комптана эфекце на адпаведнай часціцы.
т. 8, с. 399
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)