разма́шысты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разма́шысты разма́шыстая разма́шыстае разма́шыстыя
Р. разма́шыстага разма́шыстай
разма́шыстае
разма́шыстага разма́шыстых
Д. разма́шыстаму разма́шыстай разма́шыстаму разма́шыстым
В. разма́шысты (неадуш.)
разма́шыстага (адуш.)
разма́шыстую разма́шыстае разма́шыстыя (неадуш.)
разма́шыстых (адуш.)
Т. разма́шыстым разма́шыстай
разма́шыстаю
разма́шыстым разма́шыстымі
М. разма́шыстым разма́шыстай разма́шыстым разма́шыстых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разма́шысты, -ая, -ае.

1. Які вызначаецца шырокімі, свабоднымі ўзмахамі рук або ног.

Размашыстыя крокі.

2. Буйны, разгоністы (пра почырк).

3. Раскідзісты, з вялікім размахам (у 3 знач.).

Размашыстыя галіны дуба.

|| наз. разма́шыстасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разма́шысты разма́шистый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разма́шысты, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца шырокімі, свабоднымі ўзмахамі рук, ног. Нічыпар Сідаравіч павярнуўся і, убачыўшы, хто зайшоў да яго, размашыстымі крокамі падаўся насустрач. Сіўцоў. Касцістая, шырокая фігура, размашыстыя рухі, рэзкая хада, грамавы голас, велізарныя боты, — усім гэтым .. [Мальвіна] зразу зварочвае на сябе ўвагу. Колас. // Буйны, разгоністы (пра почырк). Двайны лісток з вучнёўскага сшытка ў клетачку густа спісаны размашыстым почыркам Сяргея Барсука. Жычка.

2. Раскідзісты, з вялікім размахам (у 3 знач.). Размашыстыя галіны дуба. Размашыстыя рогі. □ Аж колы сакочуць, не ўгледзіш за дышл[е]м, за размашыстым вобадам. Лынькоў. // Які шырока раскінуўся на вялікую адлегласць, шырокі.

3. Які вызначаецца шырынёй, паўнатой праяўлення. Такая, брат Алесь, туга — балючая, размашыстая, што кліча ў даль. Брыль. Вацік сядзеў на трактарным крэсле, глядзеў на бягучы пас, на яго размашыстую сілу. Баранавых. // Які вызначаецца смелым характарам, шырокай натурай. Перш за ўсё Саўка Мільгун размашысты чалавек, шырокая натура і гультай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разма́шысты

1. (почырк) schwngvoll;

2. (пра рух) (weit) usholend;

3. (пра характар) (llzu) grßzügig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разма́шистый разма́шысты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zamaszysty

размашысты;

zamaszysty krok — размашысты крок;

zamaszysty podpis — размашысты подпіс

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

размашны́, ‑ая, ‑ое.

Тое, што і размашысты (у 1, 2 знач.). Жанчына ішла размашной паходкай. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

jaunty

[ˈdʒɔnti]

adj.

1) лёгкі, жва́вы; вясёлы; бестурбо́тны, разма́шысты (пра крок)

2) элега́нтны, прыго́жы; стылёвы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

разго́ністы, -ая, -ае.

1. Звязаны з разгонам (у 2 знач.); які бывае пры разгоне (у 2 знач.).

Разгоністая хада.

2. Шырокі, з вялікім разгонам (у 3 знач.); размашысты.

Р. будынак новага вакзала.

3. Залівісты, працяглы (пра голас, брэх і пад.).

4. 3 вялікімі прамежкамі паміж літарамі (пра почырк, друк).

Р. радок.

|| наз. разго́ністасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)