разло́млівацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. разло́мліваецца разло́мліваюцца
Прошлы час
м. разло́мліваўся разло́мліваліся
ж. разло́млівалася
н. разло́млівалася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разло́млівацца несов., возвр., страд. разла́мываться; см. разлама́цца, разло́мліваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разло́млівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разламацца.

2. Разм. Моцна, нясцерпна балець (пра галаву).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драбні́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., дро́бніцца і драбні́цца; незак.

1. Разломлівацца, разбівацца на дробныя часткі.

Косці драбняцца на муку.

2. Раздзяляцца, расчляняцца.

Арганізацыя дробніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разло́мвацца несов., возвр., страд., см. разло́млівацца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разла́мываться

1. разло́млівацца;

голова́ разла́мывается галава́ разло́мліваецца;

теле́га совсе́м разла́мывается калёсы зусі́м разло́мліваюцца (разло́мваюцца);

2. страд. разло́млівацца; разбура́цца; см. разла́мывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rozłamywać się

незак. разломлівацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

драбі́цца, дробіцца; незак.

1. Развівацца, крышыцца, разломлівацца на дробныя часткі. Некаторыя пароды каменя лёгка дробяцца. Хвалі дробяцца аб скалы. □ Ярка свяцілі пражэктары, і святло ад іх драбілася ў вадзе. Асіпенка. // Расчляняцца на больш дробныя часткі. — Навакола, у крупінках эфіру, носяцца частачкі матэрыі, складаюцца, дробяцца і родзяць новае ды новае ў бязмернасці вякоў. Гартны.

2. Зал. да драбіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)