разле́гласць, -і, ж.

Даль, прастора, раздолле.

Касцёл быў відзен на ўсю р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разле́гласць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. разле́гласць
Р. разле́гласці
Д. разле́гласці
В. разле́гласць
Т. разле́гласцю
М. разле́гласці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разле́гласць ж. просто́р м., даль, раздо́лье ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разле́гласць, ‑і, ж.

Даль, прастора, раздолле. Нарэшце выехалі з лесу ў чыстае поле. Разлегласць яго раскінулася зялёным дываном ярыны і азіміны. Сабаленка. На ратушы ўзвіваўся чырвоны сцяг, узняты Адасем Гушкам. Ён быў відзён здалёк, на ўсю разлегласць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разле́гласць ж. (witer) Raum m -(e)s; Frne f -, Wite f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абша́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Неабсяжная прастора, разлегласць; участак вялікіх памераў.

А. зямлі нязмерны.

Абшары балот.

|| прым. абша́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абша́р

(польск. obszar, ад ням. obirschar = вымераны ўчастак зямлі)

1) неабсяжная прастора, разлегласць;

2) участак вялікіх памераў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

разле́глы, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікую разлегласць; шырокі. З аднаго боку да хат падступала разлеглае поле, на якім, як і ў лесе, .. [маці] усё да самай малой драбніцы было знаёма. Мележ. // перан. Раскацісты, шырокі. Грукат і перастук .. колаў [цягніка] разлеглым водгуллем аддаліся ў пустой каробцы вакзала. Карпаў. [Пецька] спаткаў Васіля Рыгоравіча разлеглым звонкім голасам: — Урра, татка прыйшоў! Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прасто́ра, прасто́рразлегласць, абшар’, ’свабода, воля’ (ТСБМ, Нас.), укр. прості́р, рус. просто́р, польск. przestwor*przestor пад уплывам otworzyć ’адкрыць, адчыніць’, гл. Банькоўскі, 2, 911), славац. priestor, чэш. prostor, славен. próstor, серб.-харв. про́стор, балг. просто́р, макед. простор. Прасл. *prostorъ роднаснае *prosterti (гл. прасцерці). Супастаўляюць са ст.-інд. prastaráḥ ’падсцілка з саломы; раўніна’, staraḥ ’пласт’, лат. stara ’паласа’ і інш. (Бязлай, 3, 127; БЕР, 5, 774; Сной₂, 586).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абша́р, ‑у, м.

Неабсяжная прастора, разлегласць. А мароз трашчыць сіберны, Пухам крые, пухам сцеле Увесь абшар зямлі нязмерны, Нібы мяккую пасцелю. Гурло. Ад белай пены.. мора здавалася бяскрайнім зімовым абшарам, на якім лютуе завіруха, варочаючы і рассыпаючы высокія снежныя сувеі. Дуброўскі. // Участак вялікіх памераў. Абшары балот. □ І што за Ліпава такое? А гэта — поле маладое Сярод лясоў, як скінуць вокам; На тым абшары, на шырокім, Раскошна нівы красавалі. Колас. [Алёша] глядзеў на поле ў залатых хвалях паспелага жыта ці пшаніцы і адчуваў сябе гаспадаром усяго гэтага абшару. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)