разлаго́дзіць, -го́джу, -го́дзіш, -го́дзіць; зак., каго (разм.).

Зрабіць лагодным, больш лагодным.

Р. маці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлаго́дзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разлаго́джу разлаго́дзім
2-я ас. разлаго́дзіш разлаго́дзіце
3-я ас. разлаго́дзіць разлаго́дзяць
Прошлы час
м. разлаго́дзіў разлаго́дзілі
ж. разлаго́дзіла
н. разлаго́дзіла
Загадны лад
2-я ас. разлаго́дзь разлаго́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час разлаго́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разлаго́дзіць, ‑годжу, ‑годзіш, ‑годзіць; зак., каго.

Разм. Зрабіць лагодным, больш лагодным. — Ну чаго, чаго ты так маркоцішся? — змяніла тон Адэля і абняла яго.. — і гэтым разлагодзіла бацьку. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)