раздурэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак. (разм.).

1. Стаць дуроным, непаслухмяным.

Хлопчык зусім раздурэў.

2. Распусціцца, разленавацца.

Раздурэў чалавек, не хоча нічога рабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздурэ́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раздурэ́ю раздурэ́ем
2-я ас. раздурэ́еш раздурэ́еце
3-я ас. раздурэ́е раздурэ́юць
Прошлы час
м. раздурэ́ў раздурэ́лі
ж. раздурэ́ла
н. раздурэ́ла
Загадны лад
2-я ас. раздурэ́й раздурэ́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час раздурэ́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раздурэ́ць сов., разг.

1. избалова́ться, разбалова́ться;

хло́пчык зусі́м ~рэ́ў — ма́льчик совсе́м избалова́лся (разбалова́лся);

2. (испортиться) разврати́ться, распусти́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм.

1. Пачаць моцна дурэць. Дзеці вельмі раздурэлі.

2. Распусціцца, разленавацца. Раздурэў чалавек, нічога не робіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздурэ́ць

1. гл. раздурэцца;

2. разм. (распусціцца, разленавацца) verdrben wrden, schlchte Gewhnheiten nnehmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разба́лавацца, -луюся, -луешся, -луецца; -луйся; зак. (разм.).

Стаць балаўніком, раздурэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разба́лавацца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.

Разм. Стаць балаўніком; раздурэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

избалова́ться спе́сціцца, распе́сціцца; зба́лавацца, разба́лавацца; раздуры́цца, раздурэ́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбэ́сціцца, -бэ́шчуся, -бэ́сцішся, -бэ́сціцца; зак.

1. Маральна распусціцца, прывучыцца да дрэнных звычак.

2. Стаць непаслухмяным, разбалавацца, раздурэць.

Дзеці зусім разбэсціліся.

|| незак. разбэ́шчвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. разбэ́шчванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбэ́сціцца, ‑бэшчуся, ‑бэсцішся, ‑бэсціцца; зак.

1. Прывучыцца да дрэнных звычак, маральна распусціцца. Век жылі без ясляў, дзяцей пад копамі гадавалі.. А цяпер разбэсціліся. Давай ім лёгкае жыццё. Б. Стральцоў. — Твой Віктар проста п’яніца і бабнік! Зусім разбэсціўся... Ваданосаў.

2. Стаць непаслухмяным; разбалавацца, раздурэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)