разду́рбаць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
разду́рбаю |
разду́рбаем |
| 2-я ас. |
разду́рбаеш |
разду́рбаеце |
| 3-я ас. |
разду́рбае |
разду́рбаюць |
| Прошлы час |
| м. |
разду́рбаў |
разду́рбалі |
| ж. |
разду́рбала |
| н. |
разду́рбала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
разду́рбай |
разду́рбайце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
разду́рбаўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Разду́рбаць ’паволі разбудзіць моцна спячага’ (ашм., Стан.), разду́рдаць ’разбудзіць тармосячы’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’разбудзіць не ў час’ (Сцяшк. Сл.), розду́рбаць ’раскатурхаць’ (ТС), разду́рдацца, разду́рбацца ’ачуняць, прачнуцца’ (ашм., смарг., Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. dùrdyti ’калоць’, ’тыкаць’, durdeti ’грымець, грукатаць, трашчаць’. Сюды ж, відаць, і дэфармаванае пад уплывам іншых слоў раздуры́ць ’раскатурхаць’, раздура́ць ’раскатурхваць’, раздура́цца ’прачнуцца’ (Юрч.). Параўн. разгурзацца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)